Свет1616

Украіна пазбаўляе акрэдытацыі больш за 100 расійскіх СМІ

Служба бяспекі Украіны ўключыла больш за 100 расійскіх СМІ ў пералік часова забароненых для акрэдытацыі пры ўкраінскіх дзяржаўных структурах. У адказ расійскі МЗС абвінаваціў Кіеў у парушэнні міжнародных абавязацельстваў.

Паведамляецца, што ў спіс для прыпынення акрэдытацыі патрапілі агенцтва «Россия сегодня» і ўсе расійскія тэлеканалы, акрамя «Дождя».

Пра гэта распавяла спікер СБУ Алена Гітлянская. «Спіс складзены і 19 лютага перададзены ў апарат Вярхоўнай Рады. У спісе больш за 100 СМІ. Рашэнне па кожным прымалася асобна, пасля дбайнай праверкі кантэнту», — сказала Гітлянская.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў ужо заявіў, што пытанне аб недапушчальнасці падобных крокаў будзе падымацца «на самых розных узроўнях».

«З развіццём сучасных інфармацыйных тэхналогій падобныя рэпрэсіўныя меры далёкія ад таго, каб быць эфектыўнымі, таму што тыя грамадзяне Украіны, якія шукаюць розную інфармацыю, адрозную ад русафобскай прапаганды, якую мы часцяком чуем на Украіне, заўсёды могуць знайсці яе, выкарыстоўваючы ўсе дасягненні сучасных тэхналогій», — цытуе Пяскова Інтэрфакс.

Рашэнне аб часовым прыпыненні акрэдытацыі расійскіх СМІ было прынята Вярхоўнай Радай яшчэ 12 лютага. Тады ж СБУ было даручана скласці «чорны» спіс СМІ, акрэдытацыю якім трэба прыпыніць.

Паведамляецца, што гаворка ідзе толькі пра зарэгістраваныя у Расіі выданні, тэлеканалы і радыёстанцыі; украінскіх «дачок» расійскіх кампаній рашэнне не закране.

Згодна з палажэннямі дакумента, акрэдытацыю расійскім СМІ могуць прыпыніць на працягу двух дзён з дня яго прыняцця, гэтая мера будзе дзейнічаць да завяршэння сілавой аперацыі ў Данбасе.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога6

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў8

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць