Культура2626

Міхалок забараніў выконваць свае песні Трубяцкому?

У афіцыйнай суполцы Brutto у фэйсбуку Сяргей Міхалок, лідар гурту Brutto, паведаміў наступнае:

«Афіцыйна!!! Лічу групу Трубяцкой незаконнымі сепаратыстамі і рэйдарамі, якія захапілі спадчыну Вялікага гурту Ляпіс Трубяцкой!!! Лічу, што яны не павінны выконваць песні якія злажыў Я (Міхалок Сяргей Уладзіміравіч)! Няхай возьмуць новую назву і спяваюць свае песні! Вось і ўся сутнасць маіх прэтэнзій…

P.s. Дазваляю спяваць песні Ляпіса Трубяцкога ўсім Жыхарам планеты Зямля!!! А Трубяцкім не дазваляю!!!

Сяргей Міхалок

У адказ гурт Trubetskoy паведаміў:

Сёння ў сацсетках з'явіліся абразлівыя выказванні Сяргея Міхалка на адрас групы Trubetskoy. Мы маглі б дэталёва, па пунктах, адказаць, прыклаўшы скрыншоты нашай перапіскі з Сяргеем і прадзюсарам Brutto Антонам Азізбекянам за апошні год. Але лічым ніжэй сваёй вартасці ўступаць у брудныя сваркі і ладзіць рэаліці-шоу з узаемаадносін з былымі таварышамі. Мы нікога не падманвалі, не «кідалі» і не здраджвалі. Мы проста працягнем рабіць сваю справу і надалей будзем ігнараваць дурнаватыя і непрыгожыя дэмаршы экс-калег. Сустрэнемся на канцэртах!

Гурт Trubetskoy

Што адбываецца паміж мінулымі сябрамі і музыкамі, якія столькі год выконвалі хіты разам? Сітуацыю пракаментаваў прэс-аташэ гурту ў Беларусі, Дзмітрый Безкаравайны:

«Калі гэта сапраўды заява Сяргея, то мы здзіўленыя, бо ён асабіста ўдзельнічаў у вызначэнні назвы Trubetskoy і фарміраванні рэпертуару гурту. Але нагадаем, што ўжо быў выпадак, калі на афіцыйных сетках Brutto з'явіліся негатыўныя каментары ў бок гурту Trubetskoy, а потым Brutto абвесцілі, што іх сацсеткі ўзламалі».

Каментары26

Цяпер чытаюць

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»48

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Усе навіны →
Усе навіны

На плошчы Перамогі прадаюць кватэру з саўнай і відам на Свіслач. Па плошчы як загарадны дом, па цане — даражэй3

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў47

Лукашэнка адказаў наконт 500 цэляў у Беларусі, намечаных Украінай56

У Мінску сутыкнуліся дзве матацыклісткі2

У Севастопалі ўвялі продаж бензіну па талонах6

Вайсковыя вучэнні з дыверсантамі і апалчэнцамі пройдуць у двух раёнах Віцебшчыны8

«Хацеў сустрэць кракадзілаў і бегемотаў». Беларус зладзіў адзіночны сплаў па рацэ Лімпапо1

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?27

Вербавы лабірынт, арэлі і лежакі. Якія новыя зоны адпачынку ўладкуюць у Фрунзенскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»48

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць