Прэзідэнт Расіі, выступаючы на калегіі МУС, запатрабаваў «пазбавіць Расію ад трагедый» накшталт забойства палітыка Барыса Нямцова.

tass.ru
«Трэба пазбавіць, нарэшце, Расію ад трагедый накшталт той, якую мы зусім нядаўна з вамі перажылі і бачылі: маю на ўвазе дзёрзкае забойства Барыса Нямцова проста ў цэнтры сталіцы», — заявіў Пуцін.
Паводле слоў прэзідэнта Расіі, у першую чаргу неабходна павысіць узровень раскрывальнасці злачынстваў, як новых, так і учыненых у мінулыя гады.
«Тут сапраўды неабходны кардынальны пералом, новая якасць працы і органаў МУС, і ўсёй праваахоўнай сістэмы. Самую сур'ёзную ўвагу варта надаць рэзанансным злачынствам, у тым ліку і з палітычнай падаплёкай», — падкрэсліў Пуцін.
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары