Зараз па гэтай цане давядзецца ажыццяўляць пастаўкі астатнім вытворцам, піша расійская газета «Ведомості». Гэта азначае, што даходы ад продажу ў 2015 амаль не вырастуць проці 2014 года.
Беларуская калійная кампанія першай сярод сусветных вытворцаў заключыла кантракт на пастаўку калію з кітайскімі спажыўцамі, паведаміла беларуская кампанія. У мінулым годзе цана складала $305 за тону, сёлета будзе $315.
«Адсутнасць кітайскага кантракта негатыўна ўплывала на калійны рынак у цэлым і аказвала ціск на рынкавую кан'юнктуру ў іншых рэгіёнах. Падпісанне кантракта пазней за сакавік было б гібельным для рынку», — гаворыцца ў заяве гендырэктара БКК Алены Кудравец. Дасягнутае пагадненне «паслужыць пазітыўным сігналам для калійнага рынку» і «надасць стабільнасці і ўпэўненасці ўсім удзельнікам», — кажа топ-менеджар беларускай кампаніі.
Цана на іншых рынках традыцыйна вылічваецца ў залежнасці ад кітайскай.
Перамовы з кітайскімі пакупнікамі вялі таксама «Уралкалій» і канадская Canpotex, паведамляе расійская газета «Ведомості». Але «Беларуськалій» перабег дарогу перамовам, паведамлялі аналітыкі. Былы партнёр расійскай кампаніі працягваў пастаўляць угнаенні па старой цане $ 305, тады як традыцыйна напярэдадні заключэння новага гадавога кантракта вытворцы спынялі пастаўкі, каб умацаваць перамоўныя пазіцыі, гаварылася ў аглядзе Raiffeisenbank.
Сёлета сусветны попыт на калій можа скласці каля 60 млн т. «Беларуськалій» здабывае штогод 10—10,5 млн т.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары