Здарэнні3636

Віцьбіча, які забіў шчанюка сваёй дачкі, асудзілі на 5 сутак арышту

У Першамайскім судзе Віцебска 20 сакавіка скончыўся незвычайны працэс. 25-гадовага гараджаніна, які забіў шчанюка сваёй дачкі, арыштавалі на пяць сутак, паведамляе «СБ Беларусь Сегодня».

Старшыня суда Андрэй Андрушэнка ўпэўнены: калі б у грамадстве шырока не абмяркоўвалася ўзмацненне жорсткасці закона аб абыходжанні з жывёламі, то гэта адміністрацыйная справа наўрад ці дайшла б да суду.

Маленькая Люсі з'явілася ў сям'і К. каля трох месяцаў таму. Сімпатычнага шчанюка кіраўнік сямейства узяў з прытулку для бяздомных жывёл - вырашыў зрабіць сюрпрыз жонцы і двухгадовай дачцэ. Прыгожага сабачку шакаладнай афарбоўкі з белай грудкай любілі і суседская дзятва, і хатнія. У прытулку таксама радаваліся, што знайшлі малому сям'ю. Новы гаспадар здаўся супрацоўнікам цалкам клапатлівым: дакладна выконваў загады, прыводзіў гадаванца на прышчэпкі і іншыя працэдуры.

Першыя падазрэнні аб няшчасці закраліся, калі пасля стэрылізацыі ў Люсі аказаўся запушчаны шоў. І гэта нягледзячы на тое, што ў прытулку бясплатна выдалі і спецыяльную гуньку, і мазь. Плюс да ўсяго на спіне шчанюка выявілася вялікая гематома. Тлумачачы прычыны моцнага ўдару, гаспадар спаслаўся на тое, што Люсі занадта песцяць і дзесьці стукнулася сама.

Сабака правёў пад наглядам ветурачоў тыдзень. Паправіўся.

У судзе прадстаўнікі прытулку плакалі - шчанюк ўжо перад шпіталізацыяй здаўся ім галодным і запалоханым, а пасля лячэння відавочна не хацеў ісці да гаспадара.

Але ніхто і ўявіць сабе не мог, што ўсё настолькі сур'ёзна. Трагедыя здарылася незадоўга да Новага года. Увечары ў сям'і адбылася сварка. А ноччу малады бацька, пакуль жонка з дзіцем знаходзіліся ў суседнім пакоі, узяўся за выхаванне шчанюка.

Кроў на падлозе, халадзільніку, газавай пліце, шпалерах і захутаны ў анучу труп жывёлы - такую карціну раніцай ўбачыла гаспадыня. А ноччу яна, як сцвярджае, проста баялася выйсці на кухню - калі муж нецвярозы, звязвацца з ім небяспечна.

Пра тое, што гаспадар часта збіваў шчанюка, а ў тую ноч ён вішчаў і скуголіў ад болю прыкладна на працягу гадзіны, казалі і суседзі, якія выступалі ў судзе ў якасці сведак.

Сам абвінавачаны лічыць тое, што здарылася няшчасным выпадкам. Сцвярджае, што ён проста ганяўся за Люсі па кухні, а потым сабака засеў за батарэяй. Спрабуючы яго выратаваць, цягнуў за ногі. Вось той і памёр. Дэталяў не памятае, бо быў «выпіўшы».

Пяць сутак арышту - такое рашэнне вынесла суддзя. Абвінавачанаму пашанцавала: жудасны выпадак адбыўся ў мінулым годзе. А па новым заканадаўстве гэты тэрмін мог быць у шэсць разоў большы.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў6

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць