Мова2222

Мова наша. Для каго ўзорная, а для каго «калхозная»

Ці Вам здаралася калі чуць, як з гаворкі чалавека вырываецца сёй-той сакаўны беларускі выраз? Іншы раз вынырваюць цэлыя сказы чысцюткае беларушчыны, якая неспадзеўкі абуджаецца, каб неўзабаве ізноў патануць у плыні «гарадское мовы». Калі і назаўсёды.

З назірання ў гарадской бальніцы… Часцей за ўсё санітаркі і сёстры пераходзяць на беларускую мову, гаворачы са старымі.

Санітарка: Так… Дзед! Ляжча і ляжэця, бо зара рукі прывяжам да койкі. У нас непаслухмяных навязваюць!

І зусім не важна, адкуль паходзіць пацыент. Дзядок, да якога казала санітарка, паходзіў з Расіі і па-беларуску не гаварыў зусім. Цётачцы, відаць, спрацавала памяць аб беларускамоўных бацьках і дзядах.

Нацягнеце шкарпэткі́, бо вам муляць будзе…

Іншая цётачка, апратваючы палату: Прымеце ногі, хлопцы, я тут зара падбяруся трохі ў вас.

Санітарка была новенькая. Ёй было няёмка рабіць сваімі анучамі невыгоду пацыентам. Таму жывейшаю, больш пяшчотнаю гаворкаю, яна, відаць, хацела невыгоду тую направіць.

Калі-нікалі можна было чуць, як зусім маладыя сёстры ў нечаканых сітуацыях саскоквалі на беларускую мову

Ай! Кроў ляціць!

Чаго ж вы гэдак стогнеце? Хіба вам так моцна баліць?

Нават у зусім рускамоўных людзей калі-нікалі сустракаюцца беларускія з’явы і канструкцыі:

Поехал в заработки (беларускі сінтаксіс); Я уже попоездил за свою жизнь (беларуская марфалагічная з’ява); Деду, давайте я вам помогу (клічны склон).

Сям-там чуваць, як паміж сабою гамоняць сёстры і санітаркі:

Мала што ногу стаўкла, а яшчэ…

Трэба на шпаклёўку: у мяне дома на шпаклёўцы ўсе рашоткі сядзяць…

Пачакай-анно. Зара я тут зраблю табе хорашо…

Сёстры, санітаркі, пацыенты, лекары-начальнікі, наведвальнікі… Беларуская мова ў іх жывая, лёгкая, нязмушаная. І нікому яна не чужая. Кругом беларуская мова. Цуд боскі!

Наведвальніца да параненага хлопца: А маё ж ты дзіцятко… А гэдакія ж былі добрыя хлопчыкі. Баба ж вас гадавала, шкарпэтачкі вам цыравала, штанікі мыла. І ў каго ж вы такія пайшлі? Мусі ў дзеда Юзіка. Той гэто ж быў гэдакі лядакі. Папаляжыш тут цяпер. А тая — мо як просціш, та яе не пасадзяць?

Падумалася, што такое раптоўнае ажыванне мовы гэта як абуджэнне чалавека з комы. Вось ён заварушыўся, а з ім узварушылася надзея, што можа акрыяе яшчэ…

Толькі ж вось ёсць ва ўсёй гэтай добрай з’яве лыжка дзёгцю. І лыжка даволі аб’ёмістая. Рэч у тым, што усяе гэтае моўнае стыхіі ніхто не заўважае. Або, іншым словам, не заўважаюць яе беларускасці:

— А ты почему по-беларуски говоришь?
— А хіба адзін я? Вунека ж цётачка на чысцюткай беларускай мове ўжо паўгадзіны гамоніць па тэлефоне.
(Здзіўленне)
— Она? Это не по-беларуски. Это по-колхозному. А ты говоришь по-белоруски.
— Дык такія ж сама словы…
— Нет. У тебя акцент совсем другой.

Шчыра кажучы, апошняе сцверджанне мяне вельмі здзівіла і двойчы засмуціла. Тое, што я называю ўзорам беларускае мовы — зусім не суадносяць з беларускаю моваю. А маю гаворку, на дадатак, не суадносяць з маім узорам жывое, нармальнае гаворкі. Шкада, што якраз узорнага маўлення, гаворкі жывых людзей, у нас не заўважаюць і не шануюць. Абзываюць «калхознаю». А як жа тады гаварыць? Ад каго вучыцца, калі не ад жывых людзей? Выходзіць на тое, што толькі тады можна лічыць сваю гутарку жывою і здароваю, калі яе назавуць «калхознаю». Што ж, трэба даводзіць сваю гаворку да «калхознага» ідэалу…

Каментары22

Цяпер чытаюць

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?1

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

«Глыток свежага паветра». Праграміст выехаў з Польшчы ў Люксембург — як жывецца ў самай багатай краіне ЕС10

Севярынец: Тая лінія, якую вядзе Бабарыка — гэта не маё. А з Калеснікавай можа вырасці класны беларускі палітык49

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь36

Беларуска Дар’я Далідовіч выступіць у Кубку свету па біятлоне ў якасці бежанкі1

Наведвальнікі выставы абгрызлі зефірны торт-экспанат. Белдзяржхарчпрам папрасіў так не рабіць8

На пятніцу абвешчаны найвышэйшы ўзровень небяспекі1

Пад Мінскам на дарозе паклалі «берлінскія падушкі»

У Францыі знойдзены мёртвым 38‑гадовы расійскі журналіст, які збег туды2

Алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка развялася пасля 23 гадоў шлюбу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?1

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць