Меркаванні1616

Мая свабода

Адзін добры чалавек дапамог мне ўладкавацца на працу. Выбару ў мяне не было аніякага, таму што інакш ужо было проста немагчыма жыць. А гэты міліцыянт паўжартам паабяцаў дапамагчы ўладкавацца на працу. Піша Наста Азарка.

Адзін добры чалавек дапамог мне ўладкавацца на працу. Выбару ў мяне не было аніякага, таму што інакш ужо было проста немагчыма жыць. А гэты міліцыянт, аддаючы мне пашпарт пасьля першае крыміналкі («які забралі на захаваньне ў надзейным месцы, каб нічога ня здарылася»), паўжартам паабяцаў дапамагчы ўладкавацца на працу.

Я нахадзіла колаў з дваццаць па арганізацыях гораду, але так нічога з працы сама не знайшла. Адчай. Стомленасьць. Поўны край. З гэтага адчаю я й узгадала той напалову жарт таварыша Бука, прыйшла ў міліцыю і папрасіла дапамогі. Чалавек, як высьветлілася, меў ня толькі добрае пачуцьцё гумару, але й пачуцьцё адказнасьці за жыцьцё да сябе падобнага, акрамя таго, ён быў чалавекам слова. Калі паабяцаў — значыць так яно й будзе. Але таварыш Бук мяне папярэдзіў, што давядзецца рэальна працаваць, «укалываць» цяжка й старанна. Акрамя таго, паставіў умову — на працы ніякае агітацыі, ніякіх апазыцыйных мітынгаў і акцый.

Мяне цяжкасьці не палохаюць. Мяне палохаюць людзі, якія гэтыя цяжкасьці ствараюць. А зь любою справаю, нават самаю цяжкаю, можна ўправіцца. І мяне зразумее той, хто вельмі доўга вымушаны сядзець бяз працы, бяз грошай у кішэні, увогуле на адным толькі чэсным слове трымаючыся за жыцьцё… Таму я зь лёгкасьцю згадзілася на гэтую ўмову, тым болей што гэтае месца працы для мяне было апошнім шанцам хоць неяк пражыць.

І так я пачала працаваць на ільнозаводзе. Нікога не чапала. Нікуды ня ўлазіла. Сышла ў падпольле: удзень глытала пыл на заводзе, уначы дыхала на дахах духмяным паветрам пад бел‑чырвона‑белым сьцягам. Нягледзячы на цяжкаватыя ўмовы, мне падабалася там працаваць, ды й падабаецца дагэтуль. Я не выбірала такую працу, яе мне выбраў лёс. Я не шкадую, што, маючы дыплём настаўніцы, працую рабочаю на ільнозаводзе, і болей таго, зьбіраюся й надалей працаваць там. І ўсё б нічога, калі б не старанныя націскі доблесных нашых службоўцаў КДБ, якія пачалі пасьля леташняга лютаўскага шмону ЦР МФ дзёргаць і мяне, і завод.

Звонку нічога не зьмянілася: фактычна, я працягвала працаваць, як і раней. Але зьявіліся пытаньні, на якія трэба было адказваць. Зьявілася вялізная зацікаўленасьць маім асабістым жыцьцём, на якую я старалася не рэагаваць. Зьявіўся кантроль за маімі працаднямі, празь які я патрапіла ва ўмовы, набліжаныя да зьняволеньня. Адзіная ўважная прычына, зь якой я магла адсутнічаць на працы, — гэта пазоў на допыт ці на адміністрацыйную камісію. Асабліва невыносна зрабілася пасьля суду. Кожная заява на адгул кантралявалася настолькі, што мяне пачынала ванітаваць ад вымушанай хлусьні.

Пазовы ўжо не ратавалі, таму што ўсіх дастала гэтае цяганьне па міліцыі, і мяне таксама. Невыносна. Праз пагрозу трэцяе крыміналкі я змушаная была дамовіцца зь міліцыянтамі, што ў зімовыя месяцы ад Новага году дам адпачыць і сабе, і ім. Студзень вытрымала, працуючы зь незвычайнай неўтаймаванасьцю і стараннасьцю на заводзе… Нечаканае вызваленьне Дзімкі з калёніі супала зь нечаканымі зьменамі на маёй працы. Па трагічнае недарэчнасьці вызвалілася месца ахоўніка. І мне прапанавалі гэтае месца. Таксама паўжартам.

Вялізны мінус такой пасады — я на ёй згубіла амаль палову ранейшага заробку, тут плацяць мінімальна. Але плюс большы за мінус — я атрымала ВОЛЮ. Ня трэба пісаць заявы на адгулы, ня трэба выдумляць невядома якія прычыны адгулу. У мяне зьявілася шмат вольнага часу, майго, асабістага, а гэта нашмат важней за ўсё астатняе. Акрамя таго, прабавіўшы шмат часу падчас затрыманьняў у дзяжурцы, я пазнаёмілася з працаю ахоўніка. Так што нічога ў гэтым ні складанага, ні страшнага для мяне няма. Наадварот, вельмі нават цікава…

Такім чынам, віншую ўсіх зь нечаканаю СВАБОДАЮ — самым каштоўным, што ёсьць у нашым жыцьці…

Каментары16

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

Зубру каля трасы М1 дададуць спецэфектаў і прысвояць імя3

Фэйсбук-старонку Міколы Статкевіча прызналі «экстрэмісцкай»2

Берасцейка паляцела ў Кітай, каб яе трохгадовая дачка папрацавала мадэллю6

«Выпадак адзін на мільён». У Дняпры ў акно кватэры ўляцеў шахед, але не разарваўся1

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць