Свет88

У Аўстраліі адбыліся сутычкі антыісламістаў з антырасістамі

Групы пратэстоўцаў супраць ісламскага экстрэмізму ўступілі ў вулічную канфрантацыю з супернікамі любых праяў расізму адразу ў некалькіх буйных гарадах Аўстраліі.

Паліцыя арыштавала некалькі чалавек у Мельбурне, дзе конным вартавым парадку прыйшлося выбудаваць сабой жывую агароджу паміж супрацьлеглымі бакамі.

Прэс-сакратарка руху Reclaim Australia Кэтрын Брэнан заявіла, што яе арганізацыя абараняе аўстралійскія каштоўнасці і выступае супраць ісламскага экстрэмізму, але не з'яўляецца антымусульманскай па сваёй сутнасці.

Актывісты руху арганізавалі шэсці ў 16 населеных пунктах Аўстраліі, выступаючы супраць «ісламізацыі» аўстралійскага грамадства, законаў шарыяту і практыкі выдачы сертыфікатаў «халяльнасці», гэта значыць адпаведнасці патрабаванням ісламу, для большасці мясных прадуктаў, якія прадаюцца ў Аўстраліі.

Прадстаўнікі руху Reclaim Australia асуджаюць выдаткі на такую сертыфікацыю, на якую ідуць ў інтарэсах мусульманскай меншасці, якая складае менш за 3% ад агульнага насельніцтва краiны. На думку актывістаў, гэта стала «халяльным падаткам» для ўсёй нацыі.

Арганізатарка антырасісцкай акцыі ў Сіднэі Клэр Фэстэр, у сваю чаргу, папракнула Reclaim Australia ў мусіраванні «класічных стэрэатыпаў аб мусульманах» і абвінаваціла арганізацыю ў падаграванні антыісламскіх настрояў у грамадстве.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»43

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»43

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць