Афіша

Марына Разаева: «Беларусь — краіна шашачная»

Маладая ўсьмешлівая бляндынка любіць забіць «касяк». У належным месцы і ў належны час — за шашачнай дошкай. У чэмпіянаце краіны сярод жанчын, што завяршыўся ў сакавіку, майстарка спорту Марына Разаева зь Віцебску апынулася па-за канкурэнцыяй.

Маладая ўсьмешлівая бляндынка любіць забіць «касяк». У належным месцы і ў належны час — за шашачнай дошкай. У чэмпіянаце краіны сярод жанчын, што завяршыўся ў сакавіку, майстарка спорту Марына Разаева зь Віцебску апынулася па-за канкурэнцыяй. Падчас гутаркі шасьціразовая чэмпіёнка Беларусі не бяз гонару згадвае сваё «паўналецьце» — ейны шлях у рускіх шашках доўжыцца акурат 18 гадоў...

Летась Марына ўпершыню выступіла ў першынстве па 100-клеткавых шашках і заняла першае месца, перавыканаўшы норму бала міжнароднай майстаркі. «Ні на што не спадзявалася, стаклеткі — ня мой профіль, выйграла нечакана для ўсіх і для сябе самой», — кажа чэмпіёнка.

Спн.Разаева пайшла па слядох свайго настаўніка Генадзя Барысава — зь нядаўніх часоў сама трэніруе дзяцей. Яна адзначае, што ў апошнія пяць гадоў у краіне расьце масавасьць і канкурэнцыя сярод шашыстаў, асабліва юных. Мабыць, зь Віцебску відно лепш, бо ў Менску трэнэры нам ня раз наракалі, што вучняў шашкі мала цікавяць…

ВР

Ваш ход

Д.Федаровіч — М.Разаева. Менск, 2006. Ход чорных.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць