Грамадства

Набор школьнікаў у профільныя класы будзе праходзіць на конкурснай аснове — Мінадукацыі

Напрамкі профільнага навучання ў школе будуць фарміравацца з улікам патрэбнасцей рынку працы і іншых фактараў. Аб гэтым заявіла намеснік міністра адукацыі Беларусі Раіса Сідарэнка на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі.

«Праект тыпавога вучэбнага плана агульнай сярэдняй адукацыі на 2015-2016 навучальны год не прадугледжвае дакладнай фіксацыі напрамкаў, па якіх будзе ажыццяўляцца профільнае навучанне. Яны будуць фарміравацца з улікам рэальных патрэбнасцей рынку працы, пераліку ўступных іспытаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі, адукацыйных запытаў навучэнцаў і іх бацькоў, магчымасцей і традыцый установы агульнай сярэдняй адукацыі», - сказала Раіса Сідарэнка.

Акрамя таго, намеснік міністра адзначыла, што залічэнне навучэнцаў у профільныя класы на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі цяпер будзе праходзіць на конкурснай аснове па выніках навучання: адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў па прафілюючых вучэбных прадметах, сярэдні бал пасведчання аб агульнай сярэдняй адукацыі павінен быць не ніжэйшым за 6. Магчыма ўстанавіць ільготы пры залічэнні ў профільныя класы для пераможцаў другога, трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па адпаведных (профільных) вучэбных прадметах.

Адна з асаблівасцей профільнага навучання, якое ўводзіцца з 1 верасня 2015 года, — гэта яго прафесійна арыентаваная накіраванасць.

У час факультатыўных заняткаў (у тым ліку і міжшкольных) арганізуецца правядзенне прафесійна арыентаваных курсаў (напрыклад, «Уводзіны ў прафесію», «Прафесія - педагог») для арыентацыі на атрыманне педагагічных, ваенных і іншых спецыяльнасцей.

Трэба адзначыць, што пры ўвядзенні профільнага навучання ў адукацыйным стандарце агульнай сярэдняй адукацыі закладзена 2 узроўні - базавы і павышаны. Выкладанне вучэбных прадметаў на базавым узроўні арыентавана на забеспячэнне пераважна агульнаадукацыйнай і агульнакультурнай падрыхтоўкі вучняў. Вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні арыентуе навучэнцаў на падрыхтоўку да наступнай прафесійнай адукацыі, развіццё індывідуальных здольнасцей шляхам больш глыбокага, чым гэта прадугледжваецца базавым курсам, вывучэння асноў навук, сістэматычных ведаў і спосабаў дзеянняў, уласцівых гэтаму вучэбнаму прадмету.

«Асаблівае значэнне сёння набывае арганізацыя ўзаемадзеяння з установамі вышэйшай адукацыі, якія рыхтуюць педагагічныя кадры. Важна, каб праз 5 гадоў у школу прыйшлі маладыя педагогі, гатовыя да рэалізацыі профільнага навучання», - падкрэсліла Раіса Сідарэнка.

План пераходу на профільнае навучанне даведзены да рэгіёнаў.

Ужо цяпер на Нацыянальным адукацыйным партале пачалося размяшчэнне метадычных матэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць пры арганізацыі профільнага навучання. Па меры падрыхтоўкі метадычных рэкамендацый, вучэбных праграм яны таксама будуць размяшчацца на партале. Тыпавы вучэбны план на 2015-2016 навучальны год цяпер праходзіць узгадненні і ў бліжэйшы час будзе прадстаўлены.

Каментары

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць