Свет2020

Барыс Акунін: Мая краіна акупавана ворагам

Пра гэта вядомы расійскі пісьменнік і перакладчык Барыс Акунін (Грыгорый Чхарцішвілі) заявіў у інтэрв'ю Бі-Бі-Сі.

«Я ў Расію перастаў зусім ездзіць. І да таго часу, пакуль там не зменяцца атмасфера і клімат, я туды ездзіць не збіраюся. Я вырашыў, што з мяне хопіць, і што я хачу з'ехаць, я вырашыў недзе ў канцы лета, у пачатку мінулай восені.

У мяне ўзнікла цвёрдае адчуванне, што мая краіна акупаваная ворагам. Усё, што мне ў жыцці было заўсёды варожа, усё, што мне было ненавісна, яно цяпер правіць баль.

Шавінізм, ксенафобія, агрэсіўная хлусня, нецярпімасць да іншадумства — гэта ўсё зараз апанавала ўсю прастору навакол.

Які ў гэтай сітуацыі ёсць выбар? Ці ты з'яжджаеш з гэтай прасторы, ці ты, я не ведаю, пакідаеш сваю мірную прафесію,

бярэш стрэльбу і ідзеш у партызаны змагацца з акупантамі. Але партызанам можна змагацца з акупантамі, калі іх падтрымлівае мірнае насельніцтва. Бо партызан, якога не падтрымліваюць навакольныя вёскі, — за каго ён, уласна кажучы, партызаніць?

А адчуванні, што мірнае насельніцтва прытрымліваецца тых жа поглядаў, што і я, у мяне абсалютна не было. Наадварот, усе вакол неяк страшна радаваліся, ім усё было выдатна.

Я з'ездзіў у пачатку зімы ў Расію яшчэ раз, паглядзець, ці не стала лепш. Стала горш. Стала горш.

Я выдатна разумею, як гэты механізм зладжаны. Я разумею, чаму гэта адбываецца. Гэта даволі простая рэцэптура. Бярэцца застарэлы імперскі комплекс, які сядзіць у масавай свядомасці, уключаецца тэлевізар на поўную катушку, атрымліваецца вынік. Але ад таго, што я гэта разумею, мне весялей не становіцца.

Увогуле, у мяне зараз такі перыяд, ведаеце, які бывае, калі вырашаюць раз'ехацца і праверыць свае пачуцці на адлегласці.

Бі-Бі-Сі: Гэта значыць, праблема, як вы самі прызнаяце, не столькі ва ўладзе, колькі ў падтрымцы яе насельніцтвам?

Галоўная праблема не ў чалавеку па імені Уладзімір Пуцін. Галоўная праблема ў мазгах насельніцтва.

Да таго часу, пакуль людзі не зразумеюць, што ім дураць галаву, пакуль яны не пасталеюць, пакуль яны не пачнуць думаць самастойна … Калі я магу нечым у гэтым паспрыяць … але я магу зрабіць гэта толькі пры дапамозе слова. Зараз, у мяне такое адчуванне, у Расіі перыяд палітыкі часова скончыўся. Гэта такое зацішша, але я баюся, што гэта зацішша перад бурай.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?4

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?4

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць