Свет22

Міністр абароны ЗША Хэгсэт: Вайна з Іранам ужо абышлася Вашынгтону ў 37,5 млрд даляраў

Пасяджэнне некалькі разоў перапынялася з-за крыкаў пратэстоўцаў.

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт заявіў, што на дадзены момант вайна з Іранам абышлася Злучаным Штатам прыкладна ў 37,5 млрд даляраў — гэта амаль на 8 млрд больш, чым паводле апошніх ацэнак, апублікаваных у маі, піша Бі-бі-сі.

Выступаючы ўпершыню пасля аднаўлення ваенных дзеянняў паміж ЗША і Іранам перад Камітэтам Сената па асігнаваннях, Піт Хэгсэт заявіў, што ваенная падрыхтоўка будзе вымушана скараціцца, калі заканадаўцы не ўхваляць тэрміновае павелічэнне фінансавання.

Ён паведаміў, што просіць у Кангрэса выдзеліць яго ведамству 87 млрд даляраў, з якіх 67 млрд даляраў прызначаныя для аперацый на Блізкім Усходзе.

Пасяджэнне некалькі разоў перапынялася з-за крыкаў пратэстоўцаў. Некаторыя з іх скандавалі: «Спыніце бамбіць нашых дзяцей у Іране і Палесціне!»

Выступленне Хэгсэта перад камітэтам адбылося ў пераломны момант вайны — пасля таго як на Блізкім Усходзе загінулі трое амерыканскіх вайскоўцаў.

У красавіку Белы дом звярнуўся да Кангрэса з просьбай выдзеліць Пентагону 1,5 трлн даляраў на наступны фінансавы год, што прывяло б да павелічэння ваенных выдаткаў ЗША да рэкорднага ўзроўню за ўсю найноўшую гісторыю.

У панядзелак ЗША наносілі ўдары ўжо дзясяты дзень запар, а Іран адказаў уласнымі ўдарамі па ЗША і іх саюзніках на Блізкім Усходзе.

Каментары2

  • копейки
    22.07.2026
    это же копейки по американским меркам, когда годовой бюджет одного Пентагона достигает триллиона.

    Война в Украине обошлась США и Западу куда дороже, в сотни миллиардов прямой помощи
  • Янка
    22.07.2026
    копейки, сотні мільярдаў прамой амерыканскай дапамогі Ўкраіне - гэта хлуслівыя заявы Трампа. Фактычный памер дапамогі ЗША Ўкраіне - гэта крыху меней за 100 мільярдаў даляраў. І пры ўсіх пытаннях да ўкраінскай рэчаіснасці эфектыўнасць іхнага выкарыстання апынулася нашмат вышэйшай за тое, якім чынам былі выкарыстаныя грошы на амерыканскую вайну супраць Ірана.

Цяпер чытаюць

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, пра якое абвясціў Трамп5

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць чарговую шайбу ў НХЛ і наблізіцца да вечнага рэкорду Грэцкі

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць