Эканоміка11

Сусветны банк прагназуе эканамічны спад у Беларусі ў 2015—2016 гадах

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў 2015—2016 гадах знізіцца ў рэальным выражэнні ў выніку слабага знешняга попыту і больш нізкіх цэн на нафту. Такі прагноз утрымліваецца ў макраэканамічным аглядзе Сусветнага банка, прэзентацыя якога адбылася ў Мінку 27 красавіка. 

«Мы мяркуем, што ВУП Беларусі ў рэальным выражэнні паменшыцца на 3,5% у 2015 годзе і на 1% у 2016 годзе. Толькі ў 2017 годзе мы чакаем вяртання беларускай эканомікі на траекторыю росту», — заявіў на прэзентацыі макраэканамічнага агляду старшы эканаміст Сусветнага банка Руслан Піянткоўскі. Ён таксама зазначыў, што інфляцыя ў краіне ўсё яшчэ захоўваецца высокай і чакаецца банкам на ўзроўні 18,8% у 2015 годзе.

На думку экспертаў Сусветнага банка, палітыка стымулявання ўнутранага попыту ў Беларусі, якая з'яўлялася асноўнай крыніцай росту ў папярэднія гады, вычарпала сябе. У той жа час, дадаюць яны, нафтавая галіна не здольная стаць драйверам эканамічнага росту Беларусі з прычыны нізкіх сусветных цэн на нафту. 

«Улічваючы, што прадукты нафтаперапрацоўкі складаюць адну шостую частку прамысловага выпуску і больш за траціну беларускага экспарту, а цэны на нафту прагназуюцца на нізкім узроўні, гэта акажа неспрыяльнае ўздзеянне на знешнія рахункі, даходы бюджэту і, як вынік, на эканамічны рост», — гаворыцца ў аглядзе. 

На думку экспертаў Сусветнага банка, аслабленне беларускай эканомікі створыць ціск на рэальную заработную плату і можа прывесці да росту беспрацоўя, «тым самым ствараючы рызыкі павышэння ўзроўню беднасці». 

«Аптымальнымі мерамі палітыкі, што прымаюцца ў адказ на існуючыя рызыкі, сталі б павышэнне празрыстасці і адраснасці сістэм сацыяльнай абароны з адначасовым паскарэннем структурных пераўтварэнняў для павышэння вытворчага патэнцыялу эканомікі», — рэкамендуюць беларускім уладам эксперты Сусветнага банка.

На думку эканамістаў банка, палітыка макраэканамічнай стабілізацыі, што праводзіцца ў краіне, «сама па сабе недастатковая для аднаўлення росту. Без структурных рэформ існуючыя дысбалансы і ўразлівасць, верагодней за ўсё, узмацняцца».

У сувязі з гэтым эксперты Сусветнага банка рэкамендуюць беларускім уладам пайсці па шляху структурнай трансфармацыі эканомікі, якая б уключала меры па трансфармацыі сектара дзяржпрадпрыемстваў, перагляд механізму размеркавання фінансавых рэсурсаў, падтрымку развіцця прыватнага сектара. 

«Некаторыя меры па ўзмацненні патэнцыялу росту могуць быць рэалізаваныя ўжо ў 2015—2016 гадах. Такімі мерамі могуць стаць зацвярджэнне плана з дакладна абазначанымі тэрмінамі па скарачэнні рэсурсаў, якія размяркоўваюцца праз розныя каналы дзяржаўнай падтрымкі, і ўказаннем канкрэтных колькасных штогадовых мэтавых паказчыкаў», — лічаць эксперты Сусветнага банка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі3

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ9

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі3

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць