Эканоміка

У Беларусі павышаны бюджэт пражытачнага мінімуму і мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных груп насельніцтва

У Беларусі з 1 мая ўстаноўлены новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) выкарыстоўваецца як сацыяльны нарматыў для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

Згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 красавіка, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, з 1 мая па 31 ліпеня 2015 года БПМ у разліку на месяц складае 1 млн. 474 тыс. 870 рублёў - гэта на 3,3% вышэй нарматыву, які дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка.

БПМ для працаздольнага насельніцтва ўстаноўлены на ўзроўні 1 млн 627 тыс. 600 рублёў; пенсіянераў - 1 млн. 126 тыс. 180; студэнтаў - 1 млн 427 тыс. 860; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - 946 тыс. 610; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - 1 млн 322 тыс. 490; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў - 1 млн 623 тыс. 670 рублёў.

Устаноўленыя таксама новыя мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў цэнах сакавіка 2015 года.

Мінімальны спажывецкі бюджэт (МСБ) уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбнасцей чалавека.

Сярэднедушавы МСБ на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 мая па 31 ліпені 2015 у разліку на месяц складзе 2 млн 347 тыс. 270 рублёў - гэта на 8,8% перавышае нарматыў, які дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка.

Сярэднедушавы МСБ для працаздольнага насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 3 млн 25 тыс. 470 рублёў, пенсіянераў - 2 млн 357 тыс. 870 рублёў, студэнтаў - 2 млн 272 тыс. 960, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - 1 млн 874 тыс. 870, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - 2 млн 514 тыс. 240, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - 2 млн 566 тыс. 200, маладой сям'і з трох чалавек - 2 млн 572 тыс. 40 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць