Аршанская бітва, артылерыя Радзівілаў, таямніцы шляхецкіх гербаў, новы погляд на Другую сусветную — гістарычныя кнігі на любы густ
Выдавецтва «Янушкевіч» прапануе падборку якасных гістарычных выданняў.
Мікола Волкаў. Артылерыя Нясвіжскага замка
Гэтая кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам-зброязнаўцам, але і ўсім аматарам гісторыі вайсковай справы.
Упершыню чытач атрымлівае цудоўную магчымасць адкрыць для сябе новую старонку гісторыі Нясвіжскага замка і славутага роду Радзівілаў.
Артылерыя Нясвіжскага замка – унікальная з’ява ў гісторыі ўзбраення і ліцейнага мастацтва. Гарматы, выкананыя ў канцы XVI – пачатку XVII ст. па замове магната Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, былі не толькі дасканалай зброяй свайго часу, але на доўгія стагоддзі сталі ўзорам выбітнага дэкаратыўнага аздаблення.
Беларускі гісторык Мікола Волкаў удала спалучыў у сваёй кнізе аналіз тэхнічных і баявых характарыстык нясвіжскай артылерыі з расповедам пра прымяненне гармат у абароне радзівілаўскай фартэцыі, іх значэнне для магнацкага роду і пакручасты лёс у XIX–XX стст.
Кніга мае шыкоўную мяккую вокладку, змяшчае 188 старонак цікавейшага тэксту і насычана каляровымі фотаздымкамі і ілюстрацыямі, большасць з якіх публікуецца ўпершыню.
З асобнымі раздзеламі і зместам выдання можна азнаёміцца тут.
Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў. Шляхецкая геральдыка Вялікага Княства Літоўскага
Новая праца Аляксея Шаланды прапануе здзейсніць захапляльнае падарожжа ў таямнічы свет беларускай шляхецкай геральдыкі.
Аўтар упершыню на падставе ўнікальных крыніц раскрывае сутнасць і шляхі развіцця такога малавядомага феномена, як клейнавыя гербы і выявы нашых продкаў.
Гродзенец Аляксей Шаланда – спецыяліст па геральдыцы і сфрагістыцы Вялікага Княства Літоўскага. Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 2000 г. абараніў дысертацыю па тэме «Шляхецкая геральдыка Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.». Заснавальнік і выдавец навуковага геральдычнага часопіса «Герольд Litherland». Ідэйны натхняльнік і каардынатар дзейнасці Навуковай ініцыятывы «Цэнтр генеалагічных даследаванняў».
Кніга мае ўніверсальны характар: гэта адначасова дапаможнік па геральдыцы, папулярны выклад гісторыі беларускіх шляхецкіх гербаў і навуковае даследаванне па геральдыцы і сфрагістыцы ВКЛ канца XІV – XVIII ст.
Адсюль сапраўды можна даведацца аб вытоках геральдычнай традыцыі ў Беларусі, аб тым, як узаемаперасякаліся розныя знешнія ўплывы з Польшчы, Германіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краін і накладаліся на мясцовы грунт. Безумоўна, на постсавецкай прасторы гэтая кніга зойме адметнае месца, бо вылучаецца арыгінальнасцю і ў нечым сенсацыйнасцю пададзеных звестак.
Анатоль Трафімчык. 1939 год і Беларусь. Забытая вайна
Кніга даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны.
Галоўная думка кнігі – Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі менавіта ў 1939 годзе, а не два гады пазней пасля нападу фашысцкай Германіі на СССР, як гэта сцвярджала старая савецкая гістарыяграфія і часта паўтараюць сёння праўладныя гісторыкі з Беларусі.
Аўтар паставіў перад сабою задачу: паглядзець на пачатак Другой сусветнай вайны з рацыі беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў.
Дзякуючы гэтаму даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне.
Анатоль Трафімчык падрабязна апавядае, як Беларусь стала прасторай для размежавання ўплываў паміж нацысцкай Германіяй і камуністычным Савецкім Саюзам.
Аўтар ушчэнт разбівае штампы пра «вызваленчыя» матывы ў палітыцы сталінскага Савецкага Саюза адносна Заходняй Беларусі, створаныя савецкай ідэалагічнай машынай.
Для Беларусі справа не абмежавалася толькі «уз’яднаннем» яе заходняй часткі з БССР. Дый «уз’яднання» як такога не было. А была хітрая крывадушная палітыка сталінскай дзяржавы, якая пераступала праз нацыянальныя інтарэсы і людзкія лёсы дзеля запаветнай мэты – ажыццяўлення ў свеце сацыялістычнай рэвалюцыі. Вялікае месца ў выданні адведзена рэакцыям грамадства на палітыку новай савецкай улады на заходнебеларускіх землях у першыя гады Другой сусветнай вайны.
У кнігі Анатоля Трафімчыка ёсць яшчэ адна прыемная рыса - лёгкасць выкладання і сакавітасць жывой беларускай мовы дазволяць атрымаць асалоду ад лёгкага інтэлектуальнага чытання самаму шырокаму колу чытачоў.
Па выніках апытання «Радыё «Свабода» кнігі Анатоля Трафімчыка прызнана найлепшай дакументальнай кнігай 2014 года.
У лютым 2015 г. кніга «1939 год і Беларусь: забытая вайна» атрымала прэстыжную прэмію імя Францішка Багушэвіча, заснаваную Беларускім ПЭН-цэнтрам, як найлепшая гістарычная кніга, выдадзеная ў мінулым годзе.
Кніга польскага гісторыка Пятра Дружджа дае магчымасць не толькі бліжэй пазнаёміцца з ходам і характарам славутай бітвы пад Оршай 1514 г., але і зірнуць у свет міжнароднай палітыкі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе на пераломе эпохі Сярэднявечча і Новага часу.
Аўтар упісвае Аршанскую бітву ў кантэкст еўрапейскага вайсковага мастацтва, выдатна паказваючы яе асаблівае значэнне для развіцця вайсковай справы ў Вялікім Княстве Літоўскім па еўрапейскіх узорах.
У свой час гэтае выданне было першай кніжнай публікацыяй, прысвечанай гэтай важнай падзеі з гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Цяпер і беларускі чытач атрымаў магчымасць азнаёміцца з цікавымі назіраннямі польскага гісторыка на падзеі ваеннай і палітычнай гісторыі канца 15 - пачатку 16 стагоддзя.
Кніга Пятра Дружджа разлічана на самую шырокую аўдыторыю і з'яўляецца добрым прыкладам якаснай гістарычнай белетрыстыкі.
Яна будзе сапраўднай крыніцай ведаў для тых, хто хоча даведацца, як разгортваліся падзеі, што адбываліся на палях пад Оршай у 1514 годзе.
Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс
11‑гадовая дачка блізкага да Шэймана бізнэсмена Аляксандра Зінгмана робіць галавакружную кар'еру спявачкі99
Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам6060
Раман Пратасевіч стаў героем французскага шпіёнскага рамана11
СМІ замяняюць беларусам дзяржаву. І інакш пакуль не будзе1010
Айцішнікаў, якія абслугоўвалі «Белсат», абвінавацілі ў вывадзе 1,8 млн даляраў праз фіктыўныя паслугі1414
Айцішнікаў, якія абслугоўвалі «Белсат», абвінавацілі ў вывадзе 1,8 млн даляраў праз фіктыўныя паслугі14
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі2222
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі22
Што вядома пра хакейнага суддзю, затрыманага па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі66
Што вядома пра хакейнага суддзю, затрыманага па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі6
Ксёндз з Віцебска напісаў аповесць аб праведнасці, якая аказалася дэманізмам1111
Ксёндз з Віцебска напісаў аповесць аб праведнасці, якая аказалася дэманізмам11
19‑гадовая расіянка засвоіла беларускую лепш за многіх беларусаў і цяпер марыць пра сіні пашпарт замест чырвонага2121
19‑гадовая расіянка засвоіла беларускую лепш за многіх беларусаў і цяпер марыць пра сіні пашпарт замест чырвонага21
Пачобут купляў кавун. Аказалася, іх вырошчвае і прадае сям’я рэпрэсаваных. Жанчына расплакалася2424
Пачобут купляў кавун. Аказалася, іх вырошчвае і прадае сям’я рэпрэсаваных. Жанчына расплакалася24
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю88
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю8
19‑гадовы Віталь з Гродна паехаў ваяваць супраць Украіны. Скончылася ўсё вельмі хутка2929
19‑гадовы Віталь з Гродна паехаў ваяваць супраць Украіны. Скончылася ўсё вельмі хутка29
Айцішнік паехаў з Лодзі на святы ў Беларусь і трапіў за краты. Што пра яго вядома2828
Айцішнік паехаў з Лодзі на святы ў Беларусь і трапіў за краты. Што пра яго вядома28
Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ3232
Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ32
Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА22
Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА2
«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?1212
«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12
Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана1616
Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16
Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка1919
Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19
На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ88
На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8
У Баранавіцкім раёне пасля двух сутак пошукаў знайшлі жывой зніклую пенсіянерку1
Шампанскае спякотнага сезона 2026 года мацней ударыць у галаву. Францыя ўпершыню павышае дапушчальны градус напою1
Еменскія хусіты захапілі стратэгічныя астравы Баб-эль-Мандэбскага праліва. Адзін з найбуйнейшых гандлёвых шляхоў фактычна апынуўся пад кантролем баевікоў4
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі22
Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі8
Вячорка: Ціханоўская з Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы і спыняюцца мінулыя21
Што вядома пра хакейнага суддзю, затрыманага па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі6
Селін Дыён вярнулася на сцэну з канцэртам пасля шасці гадоў перапынку з-за хваробы1
У Вільні падымалі знішчальнікі НАТА — праз верагодны залёт дрона. Пазней высветлілася, што гэта было1
Ксёндз з Віцебска напісаў аповесць аб праведнасці, якая аказалася дэманізмам11
19‑гадовая расіянка засвоіла беларускую лепш за многіх беларусаў і цяпер марыць пра сіні пашпарт замест чырвонага21
Пачобут купляў кавун. Аказалася, іх вырошчвае і прадае сям’я рэпрэсаваных. Жанчына расплакалася24
Мядзведзяў у Беларусі становіцца ўсё болей — вось у якіх раёнах найперш4
Расійскі дрон трапіў па пасажырскім цягніку каля польскай мяжы2
На кампанію L'Oréal падалі ў суд з-за меркаваных рызык раку ад сродкаў для валасоў
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю8
Беларусы адкрылі ў Польшчы першую беларускую гінекалагічную клініку. Наколькі паспяхова?5
Смартфоны коштам менш за 100 даляраў могуць знікнуць з продажу2
Найлепшым фільмам Венецыянскага фестывалю стала драма пра Данію ў першыя гады пасля нацысцкай акупацыі
19‑гадовы Віталь з Гродна паехаў ваяваць супраць Украіны. Скончылася ўсё вельмі хутка29
Каментары