Грамадства11

Кіраўніцтва Рагачоўскага МКК абвяргае інфармацыю пра магчымае скарачэнне рабочых

Кіраўніцтва ААТ «Рагачоўскі МКК» абвяргае распаўсюджаную некаторымі сайтамі інфармацыю аб запланаваным масавым скарачэнні рабочых і эканамічных праблемах на прадпрыемстве. 

У прыватнасці рэгіянальны сайт vrogacheve.ru паведамляў пра планы кіраўніцтва завода скараціць 300 рабочых, перайсці на чатырохдзёнку, пра запаўненне складоў згушчаным малаком.

«Спецыяльна чуткі распускаюць. Прыйшоў на завод новы дырэктар, дык трэба бударажыць калектыў. Людзей ніхто скарачаць не будзе», — пракаментаваў сітуацыю першы намеснік генеральнага дырэктара Мікалай Кацянкоў.

Абвяргае ён інфармацыю і пра чатырохдзённы працоўны тыдзень. «Як мы можам перайсці на чатыры дні працы, калі нам малако вязуць кожны дзень? Гэта дзіцячы лепет», — дадаў першы намеснік гендырэктара.

Разам з тым Кацянкоў прызнаў, што з рэалізацыяй згушчанага малака «ёсць пытанні», таму што ў снежні 2014-га — студзені 2015 года былі праблемы з пастаўкамі гэтага прадукту ў Расію.

У лютым 2015 года завод узначаліў новы кіраўнік — Іван Калупаха, які раней кіраваў КЖУП «Светач» у Светлагорску, а ў 2006—2009 гадах — гарналыжным комплексам «Мазыр».

У Мазыры ў дачыненні да дырэктара гарналыжнага комплексу распачыналася крымінальная справа, ён абвінавачваўся ў неналежным выкананні службовых абавязкаў, якое пацягнула масавае траўмаванне грамадзян. На курорце атрымалі розныя траўмы, у тым ліку цяжкія, з 2007 года 82 чалавекі. Крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара была распачатая ў чэрвені 2007 года, але затым прыпыненая. У маі 2009 года расследаванне было завершаная. Крымінальны пераслед спынілі ў сувязі з тым, што дырэктар гарналыжнага комплексу з'яўляецца пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС і трапіў пад амністыю.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця2

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю9

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця 1

Ці не здарацца летам масавыя адмены авіярэйсаў праз дэфіцыт паліва?

Па цяжкіх артыкулах будуць судзіць, верагодна, цэлую сям'ю3

У Мінску сталі пераносіць трамвайнае кальцо з ДС «Возера» бліжэй да цэнтра

У Пецярбургу прадпрымальнік з нажом прабраўся ў Эрмітаж і з імператарскага крэсла звярнуўся да Пуціна1

Кая Калас: Расія, Кітай і ЗША хочуць разбурыць Еўрасаюз8

Пяскоў звінаваціў Зяленскага ў падбухторванні з-за слоў пра Беларусь2

Украіна стварыла ўласную кіраваную авіябомбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця2

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць