Грамадства55

1 ліпеня набудуць моц папраўкі ў антытытунёвы дэкрэт

1 ліпеня 2015 года набудуць сілу папраўкі ў дэкрэт № 28 «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў», згодна з якімі будзе забароненая выкладка тытунёвых вырабаў у вітрынах або на іншым гандлёвым абсталяванні ў гандлёвых сетках.

Пра гэта паведаміла намеснік галоўнага доктара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню ў краіне з 11 па 31 мая рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню».

«Мы ўжо не ўбачым цыгарэты на стэлажах над касамі, там будзе размяшчацца толькі прайс з найменнямі тытунёвых вырабаў і цаной», — сказала Наройчык. 

Яна нагадала, што ў Беларусі забароненая рэклама тытунёвых вырабаў і вызначаныя патрабаванні да іх упакоўкі, забаронены продаж тытунёвых вырабаў асобам да 18 гадоў і курэнне ў шэрагу грамадскіх месцаў. 

З 1 ліпеня будзе забароненая імітацыя знешняга выгляду тытунёвых вырабаў і выкарыстанне іх найменняў пры вытворчасці тавараў, якія не з'яўляюцца тытунёвымі вырабамі. 

«Мы спадзяемся, што гэты законапраект часткова закране і вытворцаў электронных цыгарэт, — зазначыла спецыяліст. — Гэта значыць калі электронная цыгарэта будзе імітаваць выгляд тытунёвага вырабу, на яе будзе распаўсюджвацца забарона на рэкламу».

«З мая 2016 года набудзе моц тэхнічны рэгламент на тытунёвую прадукцыю, зацверджаны Саветам Еўразійскай эканамічнай камісіяй, — сказала Наройчык. — У яго будзе ўнесенае абавязковае патрабаванне для ўсіх вытворцаў цыгарэт — выпуск упакоўкі з размяшчэннем на ёй папярэджання аб шкодзе тытуню, гэта надпісы і графічныя выявы памерам не меншым за 50% на пярэднім і адваротным баках. Апрача таго, згодна з тэхрэгламентам, не дапускаецца нанясенне на ўпакоўку колькасных паказчыкаў утрымання смалы, нікаціну і монааксіду вугляроду. Гэта робіцца для таго, каб пакупнік не ўводзіўся ў зман міфам пра менш і больш шкодныя цыгарэты».

У межах Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі распрацоўваецца дакумент аб забароне вытворчасці і абароту некурыльных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання.

У дапаўненне Наройчык сказала, што акцыя «Беларусь супраць тытуню» завершыцца 31 мая Сусветным днём без тытуню, які сёлета праводзіцца пад дэвізам «Спыніць незаконны гандаль тытунёвымі вырабамі». Падчас акцыі па краіне будзе праведзена 35 інфармацыйна-адукацыйных, культурна-масавых і культурна-аздараўленчых мерапрыемстваў у школах, каледжах і ВНУ.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу10

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што Расія ўмешвалася ў рэферэндум па брэксіце дзесяць гадоў таму3

Пяскоў: Зяленскі не мае палітычнай волі для спынення канфлікту13

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы4

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, пра якое абвясціў Трамп5

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць чарговую шайбу ў НХЛ і наблізіцца да вечнага рэкорду Грэцкі

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу10

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць