Спорт3939

Беларусь – Фінляндыя – 2:3. Але як біліся!

Беларусы мелі шанец атрымаць яшчэ адну знакавую перамогу на чэмпіянаце свету па хакеі ў Чэхіі. Нашы хлопцы ў серыі булітаў саступілі Фінляндыі.

Пека Рыне, добра вядомы беларусам фінскі брамнік, які паспеў пагуляць за мінскае «Дынама», не прапускаў на гэтым чэмпіянаце чатыры гульні запар. Такую зайздросную сухую лінію фіна на 45-ай хвіліне гульні перарваў нападаючы Яўген Кавыршын. Кідок у беларуса атрымаўся ў супрацьход Рыне, у самую дзявятку – 1:0.

А амаль адразу беларусы гулялі цэлую хвіліну ў фармаце 5 на 3. За гэты час Артур Гаўрус тройчы невытлумачальна не падвоіў нашу перавагу. Рыне рабіў проста неймаверныя рэчы.

Да гэтага два перыяды выніковых дзеянняў не прыносілі. Варта адзначыць, што ў браме беларусаў з’явіўся Віталь Коваль, з прычыны траўмы Кевіна Лаланда. Многія хваляваліся за «Апельсіна» (такую мянушку мае Коваль праз руды колер валасоў), бо ён даўно не меў гульнявой практыкі, але кіпер адыграў вельмі добрую гульню.

Праўда, у другім узяцці варот беларусаў усё ж пэўная віна Коваля адчуваецца. Наш брамнік згубіў канцэнтрацыю на імгненне, фінам гэтага хапіла. Харцікайнен дабіў шайбу пасля адскока ад борта, але тут узнікае пытанне, дзе была і абарона. У астатнім Коваль быў бездакорным.

Здавалася, Фінляндыя ўжо не ўпусціць перамогу. Беларусы пайшлі на апошні штурм, замяніўшы Коваля на шостага палявога. І, на шчасце, скарысталі сваё! Аляксей Калюжны адзначыўся за трыццаць адну секунду да фінальнай сірэны! 2:2!

Нас чакаў овертайм, дзе абедзве каманды шайбамі так і не адзначыліся.

На жаль, у серыі булітаў фіны былі бездакорнымі. А вось Сяргей Касціцын свой «хакейны пенальці» не рэалізаваў. Беларусы набралі адзін пункт. Цяпер для выхаду ў плэй-оф дастаткова набраць яшчэ адзін пункт у заўтрашняй гульні з Нарвегіяй (пачатак а 13:15).

Група В: ЗША — 15 (6 гульняў), Расія — 14, Фінляндыя — 14, Беларусь — 11, Славакія — 8, Нарвегія — 6, Данія — 4, Славенія — 0.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну7

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі1

Што колер вашых валасоў можа сказаць пра ваша здароўе

Загінуў адміністратар вядомага Z-канала, у якім смакуюць расійскія ўдары па цывільных аб'ектах8

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну7

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць