Грамадства2727

БІСС: Беларусы зацікаўленыя ў рэформах, але не гатовыя дзеля іх цярпець цяжкасці

Беларусы зацікаўленыя ў рэформах, але не гатовыя дзеля іх цярпець цяжкасці — пра гэта сведчаць вынікі нацыянальнага апытання, праведзенага Групай кампаній Satio на замову Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) у межах праекта «Рэфорум».

Праект «Рэфорум» рэалізуецца BISS пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі і кансалтынгавай кампаніі Pact з мэтай выпрацоўкі канкрэтных і рэалістычных рэформ, якія б спрыялі павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускага грамадства. Чатыры групы экспертаў падрыхтавалі прапановы па такіх кірунках, як: павышэнне інвестыцыйнай прыцягальнасці краіны; змены ў Кодэкс аб адукацыі; абарона медыяпрасторы; добраахвотнае медыцынскае страхаванне. 

Як зазначыў 12 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску акадэмічны дырэктар BISS Аляксей Пікулік, падчас апытання былі атрыманыя звесткі аб стаўленні грамадства да рэформ. Паводле яго слоў, за апошнія паўгода з моманту правядзення папярэдняга апытання настроі людзей вельмі змяніліся: калі раней яны гатовыя былі цярпець цяжкасці ў працэсе правядзення рэформ, то зараз не гатовыя, хаця большасць па-ранейшаму зацікаўленая ў рэформах. 

Між тым, заўважыў Пікулік, падтрымка людзей і іх гатоўнасць да цяжкасцяў вельмі важныя для ўлады пры прыняцці рашэння аб правядзенні рэформ. «Для чыноўнікаў самае галоўнае — ці не прывядуць рэформы да таго, што ўлада пахіснецца, — растлумачыў ён. — У Беларусі расійская дапамога давала магчымасць пазбягаць рэформ, і зараз перад Лукашэнкам стаіць пытанне, як утрымаць краіну, калі давядзецца ісці на рэформы». Уладам было б лягчэй адважыцца на пераўтварэнні, калі б 80% беларусаў сказалі, што «гатовыя цярпець дзеля рэформ», «але, на жаль, карціна зусім іншая», зазначыў дырэктар BISS. 

У гэтым, падкрэсліў ён, заключаецца адрозненне беларусаў ад бліжэйшых заходніх суседзяў. «Напрыклад, у Польшчы самыя высокія рэйтынгі былі ў Бальцаровіча (эканаміст Лешак Бальцаровіч, арганізатар і ідэйны натхняльнік польскіх эканамічных рэформ у канцы 80-х гадоў) у момант глыбокага эканамічнага крызісу, калі палякі разумелі, што цяжкасці — гэта цана за адыход ад Расіі і шлях у Еўропу», — сказаў Пікулік. 

На яго думку, сёння ў Беларусі неабходна працаваць над выпрацоўкай нацыянальнай ідэалогіі з тым, каб людзі не толькі разумелі неабходнасць рэформ, але і былі гатовыя да цяжкасцяў пры іх рэалізацыі «дзеля лепшай будучыні».

Каментары27

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні5

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

Кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць