Грамадства88

Лукашэнка: Апазіцыйныя партыі лепш не слухаць, занадта ўжо яны далёкія ад народа

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 22 мая ў Мінску на VII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), у чарговы раз параіў работнікам не слухаць апазіцыйных палітыкаў. 

Ён заявіў, што з'езд ФПБ «іграе важную ролю ў жыцці дзяржавы», паколькі федэрацыя з'яўляецца «самым масавым і аўтарытэтным грамадскім аб'яднаннем у краіне», якое «аб'ядноўвае больш за 90% эканамічна актыўнага насельніцтва». 

«Прафсаюзы застаюцца адной з апор нашай грамадзянскай супольнасці. Нас калісьці папракалі ў тым, што ў нас няма грамадзянскай супольнасці. Гэтыя нашы партыі, ці, як іх у народзе завуць, партыйкі, галоўным чынам апазіцыйнага толку, пятая калона», — сказаў Лукашэнка. 

Паводле яго меркавання, у Беларусі нароўні з прафсаюзамі грамадзянскую супольнасць складаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ), а таксама ветэранская і жаночая арганізацыі. «Яны што, па колькасці меншыя, чым нашы партыі? Ды ніхто нават не ведае, якая ў іх [апазіцыйных партый] колькасць», — адзначыў Лукашэнка. 

«Апазіцыйныя партыі лепш не слухаць, — параіў ён. — Не таму, што Лукашэнка іх душыць, проста занадта яны далёкія ад народа. Вы ж з'яўляецеся асноўнай апорай дзяржавы. Я толькі што сказаў старшыні [ФПБ], што вы — партыя нашых працоўных. Вы з'яўляецеся асноўным правадніком дзяржаўных ідэй. Вам павінна быць да ўсяго справа». 

«Менавіта вы павінны ўзяць на сябе велізарную працу, якую трэба выканаць у будучыні», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў10

«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому4

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай1

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета4

Расія зноў ударыла па энергетыцы Украіны: у Харкаве і Кіеве адключаюць ацяпленне ў 20‑градусны мароз5

У Еўропе расце разрыў у працягласці жыцця паміж рэгіёнамі. У чым прычыны?

Некалькі былых палітвязняў прыйшлі на акцыю памяці загінулых добраахвотнікаў з плакатамі супраць Ціханоўскай47

Цэлая група індыйцаў просіць улады Індыі ўратаваць іх з Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць