Грамадства11

Асобным катэгорыям медыкаў павялічаць зарплату

Асобныя катэгорыі медыкаў атрымаюць даплаты да акладу, паведамілі ва ўпраўленні планавання і бюджэтнага фінансавання камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Рашэнне было прынятае 21 мая на 11-й сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, якія ўхвалілі змяненні ў рашэнне Мінгарсавета ад 23 снежня 2011 года № 190 «Аб мерах па стымуляванні працы работнікаў арганізацый аховы здароўя горада Мінска». 

Зарплаты павялічацца для медыкаў асобных устаноў аховы здароўя, дзе створаныя аддзяленні, якіх раней не было. Для ўсіх астатніх работнікаў аховы здароўя Мінска ўжо існуюць так званыя сталічныя надбаўкі да зарплат. 

Зарплаты павялічаць супрацоўнікам Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера, бальніцы паліятыўнага догляду «Хоспіс», аддзялення паліятыўнай медыцынскай дапамогі 11-й гарадской клінічнай бальніцы, аддзялення паліятыўнай дапамогі Дома дзіцяці № 1 для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі, а таксама медыкам аддзялення кардыяхірургіі 9-й клінічнай бальніцы. 

Памеры штомесячных надбавак для дактароў-спецыялістаў (акрамя галоўнага доктараі яго намеснікаў) складуць 780 тыс. рублёў, для медсясцёр, лабарантаў, медрэгістратараў, інструктараў па лячэбнай фізкультуры, псіхолагаў і іншых – 650 тыс. рублёў. 

Кардыяхірургам аддзялення кардыяхірургіі 9-й клінічнай бальніцы, а таксама рэнтгенэндаваскулярным хірургам, анестэзіёлагам-рэаніматолагам з кваліфікацыйнай катэгорыяй аддзяленняў кардыяхірургіі павялічаць зарплату на 1 млн. 40 тыс. рублёў, без катэгорыі – на 910 тыс. рублёў. 

Калі канкрэтна павялічацца зарплаты медыкаў, дакладна невядома. Ва ўпраўленні планавання і бюджэтнага фінансавання камітэта па ахове здароўя патлумачылі, што рашэнне да афіцыйнага апублікавання павінна прайсці экспертызу ў Мінюсце. Звычайна гэты працэс займае каля двух тыдняў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

11‑гадовая дачка блізкага да Шэймана бізнэсмена Аляксандра Зінгмана робіць галавакружную кар'еру спявачкі13

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» запатрабавала выслаць украінскіх мужчын і выставіць Кіеву рахунак за шкоду36

Раман Пратасевіч стаў героем французскага шпіёнскага рамана6

Ультраправыя прывезлі ў Вену ўласную скульптуру Яна III Сабескага. Горад адмаўляецца ставіць афіцыйны помнік свайму вызваліцелю з-за страху ісламафобіі35

СМІ замяняюць беларусам дзяржаву. І інакш пакуль не будзе28

У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан2

Айцішнікаў, якія абслугоўвалі «Белсат», абвінавацілі ў вывадзе 1,8 млн даляраў праз фіктыўныя паслугі15

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага спыніць знішчэнне расійскіх НПЗ з-за пагрозы сусветнага дэфіцыту паліва24

У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць