Эканоміка44

Рассельгаснагляд выявіў у мясе ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна сальманелу

Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях выявіла сальманелу ў ахалоджаным мясе ялавічыны, якая паступіла ў Расію з ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна. 

«Праведзеныя рэферэнтным цэнтрам Рассельгаснагляду ФДБУ «Бранская міжабласная ветэрынарная лабараторыя» даследаванні паказалі, што ў партыі ахалоджанага мяса ялавічыны, пастаўленай з Беларусі, выяўлены сальманелы S.Enteritidis», — паведамляецца 27 мая на сайце ўпраўлення. 

Паводле даных расійскага кантралюючага ведамства, небяспечная прадукцыя паступіла ў смаленскае ТАА «Белмітснаб» з прадпрыемства магілёўскага ААТ «Александрыйскае». 

Як удакладнілі БелаПАН у прэс-службе ўпраўлення, 18 тон 459 кг мяса на «Белмітснаб» пастаўляла іншая беларуская фірма, аднак выпрацавана мяса было менавіта на «Александрыйскім». У прэс-службе адзначылі, што далейшы лёс мяса, мабыць, будуць вырашаць суб'екты гаспадарання, але ў рэалізацыю яно пастаўлена не будзе. 

Ва ўпраўленні Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях таксама паведамілі, што 18—19 мая паліцыяй было затрымана 20 тон замарожанага мяса птушкі вытворчасці магілёўскага ААТ «Александрыйскае». Спецыялісты ведамства высветлілі, што прадукцыя перавозілася ў антысанітарных умовах, з парушэннем тэмпературнага рэжыму, устаноўленага для гэтага віду грузаў. Затрыманы груз быў вернуты ў Беларусь. 

Атрымаць каментары кіраўніцтва ААТ «Александрыйскае» наконт прэтэнзій Рассельгаснагляду пакуль не ўдалося.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ26

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ26

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць