Культура22

ТБМ хоча стварыць кітайска-беларускі размоўнік

Грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) разглядае магчымасць стварэння кітайска-беларускага размоўніка, паведаміў старшыня ТБМ Алег Трусаў падчас выступлення 28 мая на VI Міжнародным кангрэсе беларусістаў у Мінску.

«Улічваючы асаблівая адносіны Беларусі і Кітая, было б добра стварыць кітайска-беларускі размоўнік», — растлумачыў Трусаў ініцыятыву арганізацыі.

Ён нагадаў, што за апошнія гады ТБМ выдала англа-беларускі і шведска-беларускі размоўнікі, а зараз працуе над стварэннем французска-беларускага размоўніка і рыхтуецца працаваць над фінска-беларускім. 

Трусаў паведаміў удзельнікам кангрэса аб тым, што арганізацыя, якой летась споўнілася 25 гадоў, з'яўляецца заснавальнікам дзвюх беларускамоўных газет — «Наша слова» і «Новы час», двух часопісаў — «Лідскі летапісец» і «Верасень», мадэруе ўласны партал tbm-mova.by на беларускай і англійскай мовах.

ТБМ рэгулярна праводзіць міжнародныя канферэнцыі, у якіх бяруць актыўны ўдзел і члены Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў — арганізатара кангрэса беларусістаў.

«Летась пад эгідай ТБМ выйшлі пробныя тэсты шасці ўзроўняў для ацэнкі ведаў па беларускай мове як замежнай. Нас вельмі цешыць той факт, што ў межах кангрэса адбудзецца абмеркаванне гэтай тэмы», — дадаў Трусаў.

VI Міжнародны кангрэс беларусістаў праходзіць 27—29 мая на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён з'яўляецца першым з мерапрыемстваў, прымеркаваных да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, якое будуць адзначаць у 2017 годзе.

Асноўная частка працы форуму 28 і 29 мая пройдзе ў тэматычных секцыях, якія прысвечаныя старабеларускай і беларускай мовам, літаратуры, мовазнаўству, моўнай гісторыі з часоў Вялікага Княства Літоўскага і да нашых дзён, нацыянальнай самасвядомасці і ідэнтычнасці, рэлігіі і многаму іншаму. Цэнтральнай падзеяй кангрэса будзе серыя круглых сталоў на тэму «Францыск Скарына і яго час».

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай22

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў15

У мінскім наземным транспарце запрацавалі кнопкі адкрыцця дзвярэй4

«Мы не пара»: Патап і Насця Каменскіх абвясцілі пра разрыў5

На Канферэнцыі беларусаў у Варшаве чацвёра чалавек разгарнулі плакаты супраць Ціханоўскай. Яна адказала57

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу11

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай22

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць