У Беларусі рыхтуецца праект дакумента аб безнаяўных субсідыях на паслугі ЖКГ для грамадзян з нізкімі даходамі
У Беларусі рыхтуецца праект дакумента аб безнаяўных субсідыях на паслугі ЖКГ для грамадзян з нізкімі даходамі. Пра гэта паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін у ходзе сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
«Кіраўніку дзяржавы рыхтуем праект указа, хочам ўнесці і абмеркаваць пытанне безнаяўных жыллёвых субсідый. Зараз субсідуецца галіна жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Мы хочам перайсці на субсідаванне грамадзяніна, або карыстальніка жылым памяшканнем», — растлумачыў віцэ-прэм'ер.
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары