Свет

Уладальнікі AliExpress адкрылі прадстаўніцтва ў Расіі

Кітайская кампанія Alibaba Group зарэгістравала прадстаўніцтва ў Расіі, паведамляе «Коммерсант». Адзін з найбуйнейшых анлайн-магазінаў у свеце адкрыў новае падраздзяленне, каб спрасціць адносіны з расійскімі ўладамі.

Заснавальнік Alibaba — Джэк Ма (Ма Юнь)

Юрыдычная асоба з назвай ТАА «Алібаба.ком (РУ)» была зарэгістравана 15 мая ў расійскім Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб. Дырэктарам новай арганізацыі стаў Марк Завадскі, які да гэтага займаў пасаду дырэктара па развіцці бізнесу AliExpress ў Расіі і СНД.

Тлумачачы прычыны з'яўлення новай кампаніі, Завадскі назваў «пашырэнне бізнесу» і «палёгку ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі Расіі».

У склад Alibaba Group уваходзіць некалькі анлайн-пляцовак і сэрвісаў для гандлю праз інтэрнэт. Па падліках на канец сакавіка 2015 сумарная колькасць пакупнікоў Alibaba Group за год склала 350 мільёнаў чалавек, а прыбытак кампаніі дасягнуў $3,9 млрд.

Анлайн-рытэйлер AliExpress, які належыць Аlibaba, з'яўляецца самай папулярнай і для Беларусі інтэрнэт-крамай. Па дадзеных на 2014 год, сайт aliexpress.com займаў восьмае месца сярод усіх сайтаў і першае месца сярод анлайн-крам па ахопу аўдыторыі і колькасці наведвальнікаў.

Каментары

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»11

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію1

Хочаце знізіць або падвысіць сваю агрэсіўнасць на 30%? Вось просты спосаб7

Прэзідэнт Сербіі прарочыць Украіне карэйскі сцэнарый1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы10

У Гвінеі шымпанзэ скрала дзіця і забіла яго. Гэта выклікала бунт1

Сотні люксавых аўто стаяць у чарзе на мытні пад Мінскам7

«Белавія» прадае апошні канадскі самалёт са свайго авіяпарку3

«Гэтая краіна праходзіць праз пекла». Трамп сустрэўся з Зяленскім і пахваліўся добрымі адносінамі з Пуціным6

Жанчыну, якая змагалася з «педафільскім лобі», адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхбальніцу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»11

Што вядома пра сям'ю з Баранавічаў, у якой і мужу, і жонцы далі велізарныя тэрміны за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →