Здарэнні33

У Дзятлаве ад удару токам загінуў будаўнік, на руках у жонкі застаўся малалетні сын

Зміцер і Вольга, фота з сацсетак.

Здарэнне адбылося 27 мая. Каля 16.00 Дзмітрый Пенда атрымаў удар токам, ад якога адразу загінуў.

Дзмітрый 27 мая працаваў з брыгадай у будынку хлебазавода Дзятлаўскай філіі Гродзенскага аблспажыўтаварыства: шпаклявалі і тынкавалі сцены. У кацельні ён узяўся шпатэлем нешта паправіць на сцяне пад столлю. А там тырчалі правады. Яны аказаліся не ізаляваныя і пад напружаннем.

Калі мужчыну ўдарыла токам, то прыцягнула да сцяны і не адпускала. Адзін з работнікаў кінуўся Дзмітрыя адцягнуць, але сам не здолеў гэта зрабіць — толькі з дапамогай напарніка. Медыкі рэанімаваць яго не змаглі.

Удава Вольга кажа, што яшчэ няма заключэння судова-медыцынскай экспертызы. Але ў пасведчанні аб смерці пазначана, што муж памёр у сувязі з пашкоджаннем электрычным токам.

«Проста так ад дотыку да правадоў ніхто не гіне», — кажа ўдава. Яна баіцца, што могуць проста схаваць факт, што муж загінуў на вытворчасці.

«Абвінаваціць Дзмітрыя і павесіць на яго ягоную ж смерць я не дазволю», — адзначае Вольга. Яна мае намер дабівацца завядзення крымінальнай справы. «Але баюся, што справу спішуць на няшчасны выпадак. Там працуюць іншыя людзі і яны будуць у небяспецы. Я не хачу, каб падобны выпадак паўтарыўся».

Адміністрацыя хлебазавода, дзе Зміцер загінуў, так і не прынесла сям’і спачуванняў.

Дзмітрыю было 32 гады. У яго застаўся сын Захар, якому толькі 2 гады і 5 месяцаў.

«Разбіраецца Следчы камітэт. Але пытанне пакуль адкрытае, хто там вінаваты. Ён — майстар, а палез рабіць тынкоўку. Гэта ж разбор ідзе. Не ведаю, што вам тлумачыць», — сказала намесніца дырэктара Дзятлаўскага райСТА Валянціна Баравік.

Між іншым, вясной Дзятлаўскі хлебазавод ужо трапляў у хронікі здарэнняў. 31 сакавіка там часткова абвалілася столь. Тады ніхто не пацярпеў, але давялося спыніць працу цэха. Баравік сказала, што цяпер брыгада не ў тым цэху займалася рамонтам.

«Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца даследчая праверка па факце смерці жыхара Дзятлаўскага раёна 1982 года нараджэння. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Устанаўліваюцца прычыны, у выніку якіх наступіла смерць», — паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта Аляксей Клімовіч.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Усе навіны →
Усе навіны

Ад заўтра трошкі даражэе бензін8

Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі, каб раскачаць грамадства24

Лаўроў заявіў, што Расія гатова аднавіць перамовы з Украінай7

Чаму ў некаторых мужчын пасля 50 гадоў пеніс можа стаць карацейшым на пяць сантыметраў10

У Гомелі мужчына збіў 86‑гадовага дзеда, каб адчуць «задавальненне ад чужых пакут»3

Зяленскі не паедзе на канферэнцыю ў Польшчу7

Апейкін расказаў, што было ў апошніх смс, якія Котаў адправіў жонцы з яхты ў Турцыі11

Украіна, магчыма, ужо атрымала першыя амерыканскія ракеты ERAM. Яны дасягаюць усёй тэрыторыі Беларусі12

Кіраўнік Гомельшчыны назваў ультыматум Зяленскага спробай збіць хвалю ў сувязі з ударам па аўтобусе ў Бранскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць