Эканоміка44

Дзяржава бярэ пад кантроль дзейнасць на рынку Форэкс у Беларусі

Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня падпісаў указ № 231 «Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс». 

«Дакумент прыняты ў мэтах развіцця фінансавага рынку Беларусі, павышэння прававой абароненасці грамадзян — спажыўцоў фінансавых паслуг і зніжэння рызыкі з'яўлення на рынку кампаній-махляроў і фінансавых пірамід», — паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Указ дае магчымасць вядзення ў Беларусі новага віду фінансавай дзейнасці з атрыманнем адпаведнага легальнага даходу. Дакументам урэгуляваныя механізмы правядзення аперацый на рынку Форэкс і кантролю над яго ўдзельнікамі.

Згодна з указам Нацыянальны банк будзе весці рэестр форэкс-кампаній. Пры гэтым уключэнне Нацбанкам юрыдычных асоб у рэестр з'яўляецца іх допускам на рынак Форэкс.

Дакументам устаноўлена, што памер статутнага фонду форэкс-кампаній павінен складаць не менш як 2 млрд. рублёў. 

У мэтах забеспячэння фінансавай устойлівасці форэкс-кампаній і бяспекі аперацый на рынку Форэкс указам уводзяцца спецыяльныя фінансавыя нарматывы. Апрача таго, прадугледжаныя гарантыйны механізм, устаноўленыя кваліфікацыйныя патрабаванні і патрабаванні да дзелавой рэпутацыі кіраўнікоў форэкс-кампаній.

Указ набудзе моц праз дзевяць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі16

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза3

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

Макс Корж анансаваў новы канцэрт у Германіі3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі16

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць