Здарэнні66

У Гомельскай вобласці на тэрыторыі радыяцыйнага запаведніка гараць лясы 

У Гомельскай вобласці працягваецца ліквідацыя лясных пажараў.

Паводле аператыўных дадзеных МНС, з 6.00 13-га да 6.00 14 чэрвеня ліквідаваныя восем лясных пажараў на агульнай плошчы 1,9 гектара, 14 тарфяных пажараў на плошчы 3,685 гектара і 20 пажараў травы і кустоў на плошчы 18,12 гектара.

Па стане на 6 гадзін раніцы нядзелі не былі ліквідаваныя тры лясныя пажары: адзін — на плошчы 60 гектараў у Хойніцкім раёне і два — на плошчы каля пяці гектараў кожны ў Лельчыцкім раёне.

Для барацьбы з агнём задзейнічаныя падраздзяленні МНС (абвешчаны збор асабовага складу, перадыслацыраваная тэхніка) і работнікі Міністэрства лясной гаспадаркі. Мясцовыя органы ўлады аказваюць максімальна магчымую падтрымку ўдзельнікам ліквідацыі пажараў. У Хойніцкім раёне працуе авіяцыя МНС — верталёты Мі-2 і Мі-26. Пагрозы населеным пунктам няма, паведамляе сайт МНС.

Нагадаем, у сувязі з надзвычайнай пажарнай небяспекай ў больш чым 60 раёнах Беларусі (больш за палову ад агульнай колькасці) ўведзеныя забароны на наведванне лесу. Паводле дадзеных МНС, найбольш пажаранебяспечная абстаноўка склалася ў Магілёўскім і Гомельскім рэгіёнах (тут мараторый на наведванне лясоў дзейнічае амаль паўсюдна). Нельга наведваць палову лясоў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. У Віцебскай вобласці забарона на пачатку лета уведзеная ўпершыню.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую8

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?19

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

Мілых зайчанятаў пабачылі леснікі ФОТАФАКТ2

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую8

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць