Грамадства77

Рух салідарнасці «Разам» стварае штаб па падтрымцы Статкевіча 

Пачалося фармаванне штаба Руху Салідарнасці «Разам» у падтрымку Мікалая Статкевіча.

Сваю згоду ачоліць штаб даў вядомы грамадскі дзеяч, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч. Першым намеснікам старшыні гэтай структуры будзе вядомы прадпрымальніцкі лідар, намеснік старшыні Руху Салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў. Таксама намеснікі старшыні – Яўген Батура і Сяргей Ханжанкоў. Пасаду сакратара заняла Надзея Батура. У бліжэйшыя дні адбудзецца дафармаванне штаба і прызначэнне каардынатараў па рэгіёнах. У кораткатэрміновай перспектыве да ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча (якую мусіць фармаваць БСДП (Народная Грамада)), мае далучыцца не менш 200 сябраў і прыхільнікаў Руха Салідарнасці «Разам».

Падчас далейшых дзеянняў штаб засяродзіцца ў працы па праграмных мэтах Руху – у барацьбе з этнацыдам, у падтрымцы прадпрымальнікаў і вызваленні палітвязняў. Таксама будзе праводзіць каардынацыю акцый ва Украіне, дзе найбольш значныя мерапрыемствы запланаваныя на 7-9 верасня ва Львове і ў Кіеве.

Рух Салідарнасці «Разам» спадзяецца, што тэрміновыя дзеянні па мабілізацыі сваіх сябраў і прыхільнікаў зробяць і іншыя беларускія дэмакратычныя арганізацыі, а ў першую чаргу – Малады Фронт, Беларуская Партыя Свабоды і Прагрэсу, якія разам з Рухам Салідарнасці «Разам» і БСДП (Народная Грамада) уваходзяць у Еўрапейскую кааліцыю, лідарам якой з’яўляецца Мікалай Статкевіч.

У кароткім каментары прэс-службе лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык падкрэсліў: «Мы правялі разам не адну кампанію ў межах Еўрапейскай кааліцыі, у той час, калі Мікалай Статкевіч быў на волі. На тых самых прынцыпах мы будуем і гэтую кампанію, калі ён знаходзіцца ў турме. Для нас вельмі вялікі гонар, што кампанію нашага Руху ў Беларусі ачоліць Мікалай Аўтуховіч, чалавек, мужнасць якога вядома мільёнам беларусаў. На жаль, не адбылося кансалідацыі ўсёй апазіцыі праз вылучэнне Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам, таму трэба цяпер узмацніць нашыя высілкі, каб тую народную падтрымку, якую мае Мікалай Статкевіч за кошт сваёй мужнасці, патрыятызму і паслядоўнасці, выявіць у вылучэнні яго як кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі. Гэтай пасады Мікалай Статкевіч, у адрозненні ад іншых, варты».

У той атмасферы безнадзейнасці і бязвер’я, якая цяпер навязваецца беларускаму грамадству, толькі вылучэнне Мікалая Статкевіча ў якасці альтэрнатывы Аляксандра Лукашэнкі можа аб’яднаць беларусаў да барацьбы за ўласны лёс. Гэтая барацьба, на думку Вячаслава Сіўчыка, мусіць ісці пад лозунгам «Бог. Айчына. Гонар».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» запатрабавала выслаць украінскіх мужчын і выставіць Кіеву рахунак за шкоду36

Раман Пратасевіч стаў героем французскага шпіёнскага рамана6

Ультраправыя прывезлі ў Вену ўласную скульптуру Яна III Сабескага. Горад адмаўляецца ставіць афіцыйны помнік свайму вызваліцелю з-за страху ісламафобіі35

СМІ замяняюць беларусам дзяржаву. І інакш пакуль не будзе28

У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан2

Айцішнікаў, якія абслугоўвалі «Белсат», абвінавацілі ў вывадзе 1,8 млн даляраў праз фіктыўныя паслугі15

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага спыніць знішчэнне расійскіх НПЗ з-за пагрозы сусветнага дэфіцыту паліва24

У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі23

Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць