Свет55

Саміт Еўрагрупы: Афінам трэба да 86 млрд еўра. Еўропа стаіць на ростанях

Лідары краін еўразоны перапынілі агульнае пасяджэнне вечарам 12 ліпеня і сустракаюцца з прэм'ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам адзін на адзін у пошуках вырашэння пытання наконт новага пакета фінансавай дапамогі абцяжаранай непасільнай доўгам краіне.

У прыватнасці, Цыпрас сустрэўся з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, прэзідэнтам Францыі Франсуа Аляндам і старшынёй Рады ЕС Дональдам Тускам, паведамляе Бі-бі-сі.

Як паведамляе Deutsche Welle. за кулісамі саміту Еўразоны праходзіць сустрэча за зачыненымі дзвярыма міністраў фінансаў Нямеччыны і Грэцыі Вольфганга Шойбле і Эўкліда Цакалотаса.

У твітэры Wikileaks з'явіўся адзін з рабочых дакументаў Еўрагрупы, у якім пазначаны аб'ём неабходнай фінансавай дапамогі Грэцыі і не выключаецца опцыя яе выхаду з еўразоны.

Меркель раней заявіла, што перамовы праходзяць больш «вельмі складана» і падкрэсліла, што не гатовая дамаўляцца «любой цаной».

Спікер Еўрапарламента Марцін Шульц заклікаў лідараў еўразоны заключыць дамоўленасць, дадаўшы, што на працягу ўсёй сваёй доўгай кар'еры ў еўрапейскай палітыцы ён не памятае такога сур'ёзнага крызісу.

«Гаворка ідзе пра сам Еўрапейскі саюз. Калі ЕС застанецца сур'ёзнай сілай, то ён павінен прадэманстраваць, што ён у стане вырашыць свае ўласныя праблемы», — сказаў ён.

«Мы стаім на ростанях. Альбо мы рухаемся разам наперад, альбо мы пачынаем развальвацца», — дадаў Шульц.

Deutsche Welle са спасылкай на Reuters паведамляе, што маецца папярэдні дакумент, згодна з якім патрэба Грэцыі ў фінансавай дапамогі ацэньваецца сумай ад 82 да 86 мільярдаў еўра, гэта значыць больш, чым меркавалася раней.

Раней на пытанне журналістаў «Ці ідзе гаворка аб выхадзе Грэцыі з еўразоны?» міністр фінансаў Аўстрыі Ёрг Шэлінг адказаў: «У дадзены момант не ідзе».

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы69

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць10

У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы6

Падчас аўтагонкі ў Германіі сутыкнуліся сем машын, адзін пілот загінуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы69

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць