Эканоміка33

Аптавікі абагналі праграмістаў па заробках: у якіх галінах плацяць больш за 1 000 даляраў

Супрацоўнікі аптовых пастаўшчыкоў, ІТ-кампаній і рыэлтарскіх арганізацый зарабляюць на парадак больш, чым спецыялісты іншых галін. Да такога меркавання прыйшлі спецыялісты Альфа-Банка, якія прааналізавалі інфармацыю па заробкавых праектах.

Больш за ўсё кампаній, якія плацяць сваім супрацоўнікам зарплаты вышэй 1000 даляраў, прыпадае на сферу аптовага гандлю і агенцкіх продажаў, адзначаюць аналітыкі Альфа-Банка. ІТ-кампаній, якія могуць прапанаваць сваім супрацоўнікам такі штомесячны даход, прыкладна ў два разы меншы. Далей па ўзроўні заробкаў ідуць спецыялісты будаўнічых і рыэлтарскіх арганізацый.

Больш за 70% кампаній, супрацоўнікі якіх атрымаюць больш за тысячу даляраў, знаходзіцца ў Мінску. Высокая верагоднасць знайсці працу з такім заробкам ў Гродне, Магілёве і Брэсце. Крыху менш такіх кампаній у Наваполацку, Бабруйску і Гомелі.

Пры гэтым заробкі вышэй за 1000 даляраў часцей за ўсё плацяць невялікія кампаніі, у якіх працуе да 50 чалавек. Колькасць такіх фірмаў дасягае 90% ад агульнай колькасці працадаўцаў.

«Як правіла, гэта кампаніі малога і сярэдняга бізнесу, якія арыентаваны на фінансавы вынік, дзе супрацоўніка загружаюць вялікім аб'ёмам работ, але матывуюць высокімі даходамі. Чым больш кампанія, тым больш складана захаваць высокую прадукцыйнасць і пазбегнуць разадзьмутага штата. У выніку зніжаецца і сярэдні заробак. У той жа час некалькі паспяховых кампаній буйнога бізнесу маюць у штаце больш высокааплатных спецыялістаў, чым сотні невялікіх кампаній», — удакладнілі ў Альфа-Банку.

У цяперашняй сітуацыі на рынку працы банкаўскія аналітыкі раяць выбіраць запатрабаваныя спецыяльнасці, а таксама займацца павышэннем ўзроўню адукацыі і кваліфікацыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?11

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія біла па Кіеве ракетамі і дронамі. Абваліўся пад'езд шматпавярховіка3

Трамп і Сі Цзіньпінь пачалі перамовы ў Пекіне

У Японіі змагаюцца з мядзведзямі пры дапамозе «ваўкоў-монстраў» з чырвонымі вачыма3

17 кіламетраў уздоўж вады. У Мінску будуюць новую веладарожку2

Генсак НАТА прапанаваў членам альянсу выдзяляць на дапамогу Украіне па 0,25% ВУП

У Венгрыі ўпершыню выклікалі расійскага пасла для тлумачэнняў пра вайну3

«Маскітны флот» Ірана: як процьма маленькіх катараў супрацьстаіць ВМС ЗША ў Армузскім праліве3

Ціханоўская: Лукашэнку не зменіш, трэба перастаць верыць у гэтыя ілюзіі15

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?11

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць