Эканоміка

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі са жніўня павышаны на 6,4%

У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах насельніцтва ў цэнах чэрвеня 2015 года ў разліку на месяц. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 ліпеня 2015 года нумар 45, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) з 1 жніўня па 30 кастрычніка бягучага года ў разліку на месяц складае Br1 млн 569 тыс. 130. БПМ павялічыўся на 6,4 працэнта да нарматыву, які дзейнічае з 1 мая па 31 ліпеня бягучага года (Br1 млн 474 тыс. 870), пры росце індэкса спажывецкіх цэн за гэты ж перыяд на 2,3 працэнта.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва: працаздольнага насельніцтва - Br1 млн 719 тыс. 890; пенсіянераў — Br1 млн 193 тыс. 160; студэнтаў - Br1 млн 521 тыс. 300; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br1 млн 1 тыс. 40; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br1 млн 403 тыс. 260; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў - Br1 млн 718 тыс. 10.

Як адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым; некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца з памеру БПМ.

Таксама з 1 жніўня павысіцца крытэрый патрэбнасці пры вызначэнні права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД) грамадзян і сем'яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Будзе праведзены пераразлік штомесячнай сацыяльнай дапамогі, якая прадастаўляецца ў рамках ДАСД.

Як растлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны, БПМ як сацыяльны нарматыў прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Клубніцы па 10 рублёў, радыска за 5 і буякі па 115 рублёў. Што прапануе Камароўка ў канцы красавіка1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць