Грамадства33

Дэпартамэнт выканання пакаранняў не дазволіў юрысту Сапелку наведаць турмы

Юрыст Павал Сапелка атрымаў адказ з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС на свой зварот, у якім прасіў дазволу на наведваньне месцаў прымусовага ўтрыманьня з мэтаю іх маніторынгу.

Такое права замацаванае ў артыкуле 22 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь: «Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і іншыя асобы маюць права наведваць установы, якія выконваюць пакараньне, па дазволе адміністрацыі гэтых устаноў або адпаведных вышэйстаячых органаў кіраваньня ўстановамі, якія выконваюць пакараньне».

Адказ начальніка Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў Сяргея Дарошкі, атрыманы юрыстам 29 ліпеня, зьдзіўляе адсутнасьцю любой матывацыі пры адмове яму ў гэтым праве, піша праваабарончы партал «Вясна».

«Паведамляю, што Ваш электронны зварот, накіраваны на афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў, разгледжаны ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС Рэспублікі Беларусь.

Наведваньне спэцыялізаваных устаноў органаў унутраных спраў у цяперашні час немэтазгодна.

У выпадку нязгоды з гэтым адказам Вы маеце права яго абскардзіць у парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

Павел Сапелка, камэнтуючы гэтую фармальную адпіску, адзначае наступнае:

«Прычыны, па якіх мне адмовілі ў наведваньні месцаў прымусовага ўтрыманьня, відавочна, выкладзеныя ў самім маім звароце. Адказ Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў нематываваны і сёньня ж будзе мной абскарджаны ў МУС».

Каментары3

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай1

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

Ветэрынар уцёк ад размеркавання ў Грузію, але вярнуўся ў Беларусь памяняць пашпарт16

Новы спосаб выкарыстання кур’ераў: забіраць на пошце скрынкі з абуткам2

«Мы будзем кантраляваць Маскву». Былы віцэ-прэм'ер Чачні заявіў, што мусульмане гатовыя ўзяць уладу ў Расіі26

У Гродне ў двары дома нехта паставіў аграмадны намёт ФОТАФАКТ

Ці трэба плаціць падатак за катоў? Беларуска распавяла пра нечаканы візіт міліцыі13

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?4

Даследаванні ДНК паказваюць, што першая польская дынастыя Пястаў таксама была прышлай. Як Рурыкавічы ды Гедымінавічы21

Праз атаку беспілотнікаў зноў гарыць НПЗ у Туапсэ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай1

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць