Эканоміка22

Не толькі ПУПы, але ТАА і ТДА змогуць складацца з аднаго ўдзельніка — са студзеня 2016 года

У Беларусі таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА) і таварыства з дадатковай адказнасцю (ТДА) зможа функцыянаваць, нават калі там будзе толькі адзін удзельнік.

Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Мінску намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка, каментуючы новаўвядзенні закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях гаспадарчых таварыстваў».

Дадзены дакумент Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 ліпеня. Але закон уступіць у сілу 26 студзеня 2016 года.

Як сказаў Ярашэнка, значэнне закона для бізнэс-асяроддзя «немагчыма пераацаніць». Пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці яго нормамі кіруецца больш за 56 тысяч суб'ектаў гаспадарання, а гэта палова ўсіх створаных у Беларусі камерцыйных арганізацый. У прыватнасці, па стане на 1 ліпеня ў краіне дзейнічае 4.639 акцыянерных таварыстваў, з іх адкрытых — 2.347 і закрытых — 2.292, каля 44 тысяч таварыстваў з абмежаванай адказнасцю і больш за 7000 таварыстваў з дадатковай адказнасцю.

З новага года з'явіцца магчымасць дзейнасці гаспадарчага таварыства, якое будзе складацца з аднаго ўдзельніка.

«Раней калі ў працэсе рэарганізацыі ў гаспадарчых таварыстваў заставаўся адзін удзельнік, то таварыства трэба было альбо пераўтварыць ва ўнітарнае прадпрыемства, альбо, у крайнім выпадку, ліквідаваць. Новы закон дазваляе існаванне гаспадарчых таварыстваў з адным удзельнікам», — сказаў Ярашэнка.

У Мінэканомікі чакаюць усплёску цікавасці і пераўтварэнняў ПУПаў у гаспадарчыя таварыствы. Асабліва гэта актуальна для тых, «хто хоча прыцягнуць у будучыні партнёраў і інвестараў».

Разам з тым, існаванне гаспадарчых таварыстваў з адным удзельнікам стварае пэўныя рызыкі. У сувязі з гэтым законам вызначаны і асобныя абмежаванні: напрыклад, прадугледжваецца забарона на заснаванне такім таварыствам іншага таварыства, адзіным удзельнікам якога яно будзе з'яўляцца.

Яшчэ адной навелай закона стане ўкараненне інстытута «акцыянернага пагаднення» і «дамовы аб ажыццяўленні правоў удзельнікаў таварыства з абмежаванай адказнасцю». Гэтыя інстытуты даўно чаканыя замежнымі ўдзельнікамі беларускіх гаспадарчых таварыстваў як звыклы для іх карпаратыўны механізм.

У Мінэканомікі спадзяюцца, што прыняцце названых норм будзе садзейнічаць павышэнню рэйтынгу Беларусі ў справаздачы Сусветнага банка «Вядзенне бізнэсу» па паказчыку «Абарона інвестараў».

Гаспадарчым таварыствам загадана прывесці свае статуты ў адпаведнасць з законам «пры першым пасля ўступлення ў сілу закона планавым унясенні ў іх змяненняў».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць