Грамадства2020

Былы дэкан з Акадэміі кіравання: у Амерыцы 48 мільёнаў чалавек жывуць на вуліцы

Паводле вынікаў даследавання расійскага сацыялагічнага «Левада-цэнтра», у Расіі зменшыўся запыт на дэмакратыю. Насельніцтва гатовае пазбавіцца часткі свабод узамен на паляпшэнне дабрабыту.

Гэтая тэма абмяркоўвалася ў праграме «Клуб рэдактараў» на канале «Беларусь-1».

Адным з самых актыўных удзельнікаў дыскусіі быў Мікалай Шчокін. Раней ён узначальваў Інстытут дзяржаўнай службы пры Акадэміі кіравання, а цяпер быў прадстаўлены проста як кандыдат філасофскіх навук.

Ягоны маналог, прысвечаны правам чалавека, дае ўяўленне, як успрымаюць агульначалавечыя каштоўнасці беларускія ідэолагі. Апаніраваць Шчокіну спрабаваў рэдактар «Эканамічнай газеты» Леанід Фрыдкін.

Шчокін: Давайце сыдзем ад крайнасцяў. Сапраўды, свабода слова там, свабода перасоўвання… Гэта ўсё, кажуць, «дэмакратыя». А права на працу - гэта дэмакратыя? Гэта дэмакратыя. Чаму яны хочуць сысці ад свабоды слова? Таму што ў іх няма права на працу, не замацавана гэта. Яны ж хочуць працаваць, хочуць сябе рэалізаваць, а гэта і ёсць тая самая дэмакратыя. Якая розніца, на якой пасадзе?

Фрыдкін: Вельмі вялікая розніца.

Шчокін: Розніцы няма.

Фрыдкін: І вельмі вялікая розніца паміж правам на працу і архіпелагам ГУЛАГ

Шчокін: Не трэба крайнасцяў. Можна быць без працы, без заробку і са свабодай слова. Але гэта свабода слова нікому не патрэбна. У ЗША з 300 мільёнаў насельніцтва 48 мільёнаў яны проста атрымліваюць талоны на ежу, яны не працуюць увогуле.

Фрыдкін: Але яны не падыхаюць з голаду.

Шчокін: Яны не падыхаюць, яны проста жывуць на вуліцы.

Фрыдкін: Прама ўсе 48 мільёнаў, і ўсе на вуліцы?

Шчокін: Так, практычна так.

Фрыдкін: І вы праехалі па Амерыцы і бачылі іх на вуліцы? Вы гэтую казачку пакіньце, калі ласка.

Шчокін: Але мы не ЗША. У нас няма такіх рэсурсаў, як там. Права на працу - слуп нашага грамадства. І па-іншаму тут не будзе.

Каментары20

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала15

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Курцоў прагоняць з ганкаў шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў14

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну211

Ціханоўская ў Кіеве паразмаўляла з палоннымі беларусамі, якія ваявалі на баку Расіі7

Праз украінскія ўдары па расійскіх НПЗ рэзка ўзраслі пастаўкі ў Расію бензіну з Беларусі1

Мінпрыроды праверыла «Дукорскі маёнтак» і знайшло ў ім парушэнні3

Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух1

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі7

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала15

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць