Улада1515

Лукашэнка: Ніякай інтэрвенцыі з Беларусі ва Украіну не будзе. На нашай тэрыторыі дзве абсалютна мірныя ваенныя базы

На нашай тэрыторыі дзве абсалютна мірныя ваенныя базы, паведаміў сёння Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю журналістам трох незалежных СМІ.

«На нашай тэрыторыі дзве абсалютна мірныя ваенныя базы. База ў Баранавічах — там напэўна тры чвэрці нашых людзей служаць. База ў Ганцавічах — можна сказаць інжынерная высокатэхналагічная станцыя, якая вядзе кантроль за пускам ракет. Яны могуць атакаваць Украіну? Не. У нас ёсць невялікая група мытнікаў і некалькі чалавек расійскіх памежнікаў, паколькі мяжы паміж Расіяй і Беларуссю няма. Я даў дабро, каб іх назіральнікі маглі з нашага ведама паглядзець. Гэта дзесяць чалавек.

Самалёты я ў іх прасіў: «Дайце ці прадайце «по дешёвке» дзясятак самалётаў. Чэмпіянат свету мне трэба ў плане бяспекі забяспечыць. Яны сказалі, што могуць тры самалёты даць. Я кажу: «Добра, адзін ваш лётчык і два нашых». Я не ведаю, нясуць яны зараз дзяжурства ці не. Па-мойму, яны ўбылі сёння. Самалётаў расійскіх у нас тут няма».

«Абсалютна не падтрымліваю ніякіх войскаў ва Украіне, — сказаў Лукашэнка, адказваючы на наступнае пытанне. — Ні расійскіх, ні якіх-небудзь іншых. Тое, як падаецца канфлікт у расійскіх СМІ, - гэта пасмешышча.

Тое самае робіцца з боку ўкраінскіх СМІ — ідзе інфармацыйная вайна. Уварванне якіх бы там ні было войскаў і наймітаў не падтрымліваю. Я калі сустракаўся з Турчынавым, сказаў яму, што ніколі гэтага не будзе. Ніколі з нашай тэрыторыі ніхто не будзе атакаваць Украіну, калі гэта не будзе супярэчыць нашым інтарэсам або калі Украіна сама не нападзе на Беларусь. Але такога ніколі не будзе. Ніякай інтэрвенцыі з тэрыторыі Беларусі ва Украіну не будзе».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць