Свет33

Беларус, які стаў мэрам украінскага Белгарада-Днястроўскага, асуджаны на 6 гадоў за хабар

Кіеўскі раённы суд Адэсы вынес прысуд гарадскому галаве Белгарада-Днястроўскага Ігару Наноўскаму, паведамляе censor.net.ua

Ён асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць пасады ў органах мясцовага самакіравання тэрмінам на тры гады і з канфіскацыяй маёмасці за атрыманне неправамернай выгады.

У паведамленні прэс-службы суда адзначаецца: «Наноўскага І.М. абвінавачвалі ў здзяйсненні крымінальных правапарушэнняў, прадугледжаных ч. 4 арт. 368 і ч. 1 арт. 364 КК Украіны за вымагальніцтва і атрыманне ад прадпрымальніка неправамернай выгады ў памеры 16000 грн.

Пацярпелы, прадпрымальнік, з прычыны пастаянных вымагальніцтваў звярнуўся па дапамогу ў праваахоўныя органы і пагадзіўся супрацоўнічаць з апошнімі ў мэтах выкрыцця хабарніка».

Факт перадачы хабару быў зафіксаваны з дапамогай аўдыё і відэа. Падчас апошняй перадачы грашовых сродкаў, гарадскі галава быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў яго службовым кабінеце.

У судовых пасяджэннях абвінавачваны сваю віну не прызнаў і патлумачыў, што гэта палітычная замова. Абвінавачаны быў узяты пад варту ў зале суда».

Ігар Наноўскі нарадзіўся ў сям'і вайскоўца, жыў у Мінску, скончыў БПІ (цяпер БНТУ).

Займаў пасады гендырэктара прадпрыемстваў Гемапласт, Белмедпласт, Цюмень-Медыка-Украіна, Цюмень-Медыка-Сміла. У 2010 годзе быў абраны Белгарад-Днястроўскім гарадскім галавой.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?32

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным ліцэі Варшавы зацкавалі ўкраінку. Міністр замежных спраў Украіны заклікае паказальна караць за ксенафобію16

Гайд па месцах, дзе можна традыцыйна адсвяткаваць Каляды2

Рутэ: Што б ні адбывалася ў Расіі, мы не павінны быць наіўнымі1

Выйшаў на свабоду палітзняволены навуковец Юрый Адамаў4

Мінчукі палююць на свечкі, якія выпусціў Mak.by1

Як рабілі Снежную каралеву для гандлёвага цэнтра Galleria ВІДЭА

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе26

Матацыклы, квадрацыклы, лодкі могуць забраць у беларусаў для войска падчас мабілізацыі18

Дзермант, Пятроўскі і іншыя камуністы прывезлі кветкі Сталіну ФОТА28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?32

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць