Свет22

Белы дом: Мыты Трампа прынеслі ЗША 235 мільярдаў даляраў

Белы дом паведаміў пра дасягненні з моманту другога ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

За 11 месяцаў, паводле гэтых звестак, яму ўдалося дасягнуць наступнага:

  • самая нізкая колькасць забойстваў за ўсю гісторыю
  • найбуйнейшае зніжэнне падаткаў за ўсю гісторыю
  • выправаджэнне 600 000 нелегальных мігрантаў
  • стварэнне 687 000 новых працоўных месцаў у прыватным сектары
  • больш за 235 мільярдаў даляраў у выглядзе мыт.

Даходы ад мыт падлічаныя за перыяд з 20 студзеня да 15 снежня 2025 года. Яны істотна вышэйшыя за папярэднія: у 2024 фінансавым годзе ЗША атрымалі ўсяго 77 мільярдаў даляраў мытных даходаў. Аднак да мэтавага паказчыка гэтыя лічбы пакуль не дацягваюць — у ліпені міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт заяўляў, што разлічвае на 300 мільярдаў.

На гэтым фоне паказальна, што задаволенасць амерыканцаў эканамічнай палітыкай, паводле паведамлення радыёстанцыі NPR, складае ўсяго 36% — гэта самы нізкі ўзровень за апошнія шэсць гадоў, піша Bild.

Каментары2

  • Андрусь
    22.12.2025
    То ж дайце хоць з дзясятак мільярдаў Украіне, каб купіла ў вашых кампаніяў сабе зброю біць маскаля! Бо арда напірае, а еўрапейцы целяцца. А ваш Уіткаў усё з путлерам буськаецца.
  • Шрэк
    22.12.2025
    Толькі ён не кажа, з чыей кішэні гэтыя мыты заплацілі.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць