Здарэнні11

Ратавальнікі: Чэмпіёнка па фрыдайвінгу Малчанава, імаверна, патанула

Ратавальнікі і паліцыя Іспаніі ў сераду, 5 жніўня, працягвалі пошукі прэзідэнта расійскай Федэрацыі фрыдайвінга Наталлі Малчанавай, зніклай тры дні таму назад падчас апускання блізу вострава Фарментера. Эксперты, аднак, мяркуюць, што шанцаў знайсці 53-гадовую шматразовую рэкардсменку амаль не засталося.

«Пошукі Наталлі афіцыйна не завершаны, аднак, на наш вялікі жаль, імавернасць поспеху вельмі малая», — гаворыцца ў заяве, выпушчанай расійскай Федэрацыяй фрыдайвінга. Малчанава не выплыла на паверхню пасля нырання без ластаў на глыбіню 30—40 метраў каля ўзбярэжжа Фарментэры. Мяркуючы па ўсім, яе знесла моцная плынь. Пошукі спартсменкі будуць працягвацца да нядзелі.

Наталля Малчанава — самая тытулаваная ў свеце жанчына-фрыдайвер. На яе рахунку — 41 сусветны рэкорд і 23 тытулы чэмпіёна свету. Яна была здольная затрымліваць дыханне на 9 хвілін, апускацца на глыбіню 101 метр і праплысці пад вадой з ластамі 234 метры.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар расказаў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»1

Падчас праверкі баявой гатоўнасці арміі Лукашэнка абышоўся без Хрэніна12

«Начное жыццё Мінска перажывае свае найгоршыя часы». Крык душы сталічнага дыджэя пра крызіс у тусовачнай сферы13

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць