У Мінску на выхадных праз спякоту абмежавалі правядзенне масавых мерапрыемстваў
У Мінску на гэтых выхадных праз спякоту абмежаванае правядзенне масавых мерапрыемстваў. Такое рашэнне прынята 6 жніўня на пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях у Мінгарвыканкаме, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.
Прадухіляючы з'яўленне пажараў і пацярпелых ад цеплавых удараў грамадзян, камісія вырашыла абмежаваць правядзенне масавых мерапрыемстваў на адкрытых тэрыторыях (пры магчымасці — адмяніць іх). Калі правядзенне мерапрыемства неабходнае, яго арганізатары абавязаныя прывезці на яго бутыляваную ваду ў дастатковай колькасці.
Апрача таго, на тэрыторыі сталіцы забаронена выкарыстанне адкрытага агню і піратэхнічных вырабаў. Для прадухілення гібелі людзей на вадзе будзе ўзмоцнены кантроль за станам месцаў масавага адпачынку.
Паведамляецца, што ГУУС Мінгарвыканкама і Мінскаму гарадскому ўпраўленню МНС даручана ўзяць на кантроль выкананне гэтых патрабаванняў грамадзянамі, а галоўнаму санітарнаму ўрачу сталіцы — забяспечыць маніторынг якасці вады ў вадаёмах.
-
Лукашэнка: Час вяртацца да практыкі, калі Беларусь адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву
-
«Еўрапейцы зусім не абавязаныя ісці за амерыканцамі». Прадстаўнік прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот групы беларускіх палітвязняў да лідараў краін Еўропы
-
Лукашэнка расказаў, на каго з расіян падобныя беларусы
Каментары