Навука і тэхналогіі1515

Астрафізікі распавялі, калі і як памрэ Сусвет

У нас засталося 100 трыльёнаў год.

Смерць Сусвету ва ўяўленні мастака. Выява: Moonrunner Design для National Geographic

Сусвет павольна памірае, ён выпрацоўвае ўдвая менш энергіі, чым 2,3 млрд год таму, пішуць (PDF) астрафізікі ў часопісе Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. Іх назіранні дазволілі спрагназаваць час смерці Сусвету.

Праз сто трыльёнаў год згаснуць чырвоныя карлікі — апошнія яскравыя зоркі Сусвету. Пасля іх застануцца толькі чорныя дзіры, нейтронныя зоркі ды неяскравыя белыя і карычневыя карлікі. Любое жыццё стане абсалютна немагчымым.

Праз квадрыльён (1 000 000 000 000 000) год знікнуць апошнія планеты. Праз 10 квадрыльёнаў год чорныя дзіры паглынуць апошнія зоркі.

А самі чорныя дзіры знікнуць праз дзве дзясятых гугла (2 і яшчэ 99 нулёў) год — яны выпарацца праз выпраменьванне Хокінга (адзінае, што з іх вылятае). Пасля па сусвеце будуць лётаць толькі неўпарадкаваныя электроны, фатоны і пазітроны.

Той факт, што Сусвет памрэ, не ёсць шокам для навукоўцаў. Аб магчымым згасанні Сусвету вядома прынамсі з 1990-х, але дакладны яго механізм да нядаўняга часу быў нявызначаным.

Цяпер даследчыкі пацвердзілі тэорыю аб згасанні Сусвету. Яны назіралі за найбліжэйшымі да нас 220 тысячамі галактык праз дзясяткі наземных і касмічных тэлескопаў і ацанілі выпраменьванне ў двух дзясятках дыяпазонаў, ад радыяхваляў да ультрафіялету.

Каментары15

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

Трамп: Змена рэжыму ў Іране — найлепшае, што можа адбыцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць