Ад пачатку мінулага тыдня беларускі рубель дэвальваваўся ў адносінах да даляра на 5%. Тады курс амерыканскай валюты складаў 15 248 рублёў, цяпер ушчыльную падышоў да 16 тысяч рублёў — 15989.
На сённяшніх таргах даляр вырас на велізарныя 219 рублёў.
Пры гэтым курс продажу ў абменніках упершыню пераваліў за псіхалагічную мяжу 16 тысяч рублёў. Такія лічбы выставілі ўсе банкі краіны.
Еўра скочыў сёння яшчэ мацней. Курс вырас на 387 рублёў, дасягнуўшы 17 759. Ад пачатку мінулага тыдня рост склаў 6,5%.
***
Пры цяперашнім курсе даляра сярэдні заробак «чыстымі» ўсыхае да $370.
Цяпер чытаюць
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца
Каментары