Улада

Беларусь разлічвае на дапамогу еўрапейскіх партнёраў у дэмаркацыі мяжы з Украінай

Беларусь разлічвае на дапамогу еўрапейскіх партнёраў у пры ўпарадкаванні мяжы з Украінай. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў са сваім украінскім калегам Паўлам Клімкіным.

Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь і Украіна цяпер актыўна працуюць над дэмаркацыяй агульнай граніцы. «Спадзяёмся, што гэты працэс не будзе прыпынены і будзе развівацца актыўна», - сказаў ён.

Міністр звярнуў увагу на тое, што ўпарадкаванне граніцы — вельмі складаная, фінансаваёмістая, матэрыялаёмістая і працаёмкая работа, і на гэта спатрэбіцца як мінімум некалькі бліжэйшых гадоў.

«Але прэзідэнтам Беларусі пастаўлена дакладная задача па ўпарадкаванні граніцы Беларусі з усімі краінамі-суседзямі. І мы спадзяёмся, што ў гэтым годзе рушым наперад у плане дэмаркацыі граніцы з нашымі ўкраінскімі сябрамі», — сказаў міністр. Паводле яго слоў, на 2014—2015 гады запланавана ўпарадкаваць амаль 580 км сумеснай мяжы, пры гэтым большая частка работ ужо выканана.

«Я ўпэўнены, і мы сёння гаварылі аб гэтым, што ў нашых агульных інтарэсах, што было б нядрэнна з улікам цяперашняй складанай фінансава-эканамічнай сітуацыі, каб нашы еўрапейскія партнёры аказалі ў гэтым садзейнічанне. Нашы пагранічныя ведамствы працуюць у гэтым напрамку», — сказаў Уладзімір Макей.

Павел Клімкін у сваю чаргу адзначыў, што граніца «ні ў якім разе не будзе раздзяляць украінцаў і беларусаў, гэта не будзе перашкода для міжасобасных кантактаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы9

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць