Паступаюць паведамленні аб перастрэлках у розных населеных пунктах на ўсходзе Украіны.
Паводле інфармацыі штаба ўкраінскіх ваенных, узброеныя баевікі «правакуюць сілы АТА ўздоўж усёй лініі размежавання».
Жыхары Марыупаля распавялі, што артылерыйская кананада была чуваць у раёне Шырокіна і Сартаны.
Пазіцыі ўкраінскіх ваенных пад Марыупалем былі накрыты агнём з мінамётаў.
У Данецку і яго ўскраінах таксама былі чутныя гукі інтэнсіўнага ракетнага абстрэлу.
Каментары