Музыка

Фіналіста «Заспявай 2.0» vegetables падтрымае новы праект Тані Гарошкі Take the Cookies

Фіналіста «Заспявай 2.0» vegetables падтрымае новы праект Тані Гарошкі Take the Cookies

22 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць індзі-электронны гурт vegetables пры падтрымцы Take the Cookies — танцавальнага праекту Тані Гарошкі з Tanin Jazz.

Vegetables удзельнічалі ў намінацыі «Паэзія» конкурсу «Заспявай 2.0» з песняй «Рэха», якую напісала вакалістка гурту — 19-гадовая Света Варапай. Нягледзячы на малады век, музыкі ўжо маюць тры альбомы і намінацыю «Індзі-поп/электроніка» на ўзнагародах Experty.by па выніках 2014 году, а цяпер прэтэндуюць на перамогу ў «Заспявай 2.0».

Госцем гэтага вечару стане гурт Take the Cookies. Гэта новы праект Таццяны Гарошкі з Tanin Jazz. Take the Cookies — праект танцавальны, свой стыль вызначае як «ню-дыска». Ужо запісана некалькі кампазыцыяў, якія разышліся па радыёстанцыях Італіі, Іспаніі, Нідэрландаў і ЗША. Гурт нядаўна выступіў на Mirum Festival ля Мірскага замка, а цяпер збіраецца зладзіць танцавальную вечарыну ў дворыку на плошчы Свабоды.

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.

***

22.08 (субота). 20:00. Тэраса кавярні Chill-Out (плошча Свабоды, 4). Vegetables і Take the Cookies (праект Tanin Jazz). Квіткі — у касах Kvitki.by і анлайн. Кошт: 80 000 — 120 000.

Каментары

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай1

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрынар уцёк ад размеркавання ў Грузію, але вярнуўся ў Беларусь памяняць пашпарт16

Новы спосаб выкарыстання кур’ераў: забіраць на пошце скрынкі з абуткам2

«Мы будзем кантраляваць Маскву». Былы віцэ-прэм'ер Чачні заявіў, што мусульмане гатовыя ўзяць уладу ў Расіі26

У Гродне ў двары дома нехта паставіў аграмадны намёт ФОТАФАКТ

Ці трэба плаціць падатак за катоў? Беларуска распавяла пра нечаканы візіт міліцыі13

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?4

Даследаванні ДНК паказваюць, што першая польская дынастыя Пястаў таксама была прышлай. Як Рурыкавічы ды Гедымінавічы21

Праз атаку беспілотнікаў зноў гарыць НПЗ у Туапсэ11

Трамп выказаў незадавальненне прапановай Ірана па завяршэнні вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай1

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць