Улада3232

Лукашэнка: Кантрафактны алкаголь з Расіі задушыў краіну

На нарадзе па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі 20 жніўня кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад урада навесці жорсткі парадак у гэтай сферы.

«Навядзенне жорсткага парадку ў сферы вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі — прамы абавязак дзяржавы. Мы не павінны дапусціць, каб беларускі народ нішчылі няякаснымі падробкамі і нізкапробным кантрафактам». 

«Актыўная палітыка, якую прапаноўваў урад і сёння прапаноўвае, практычна знішчыла, як кажуць спецыялісты, галіну. Акцызы прывялі да павелічэння цаны і разам з кантрафактам — да зніжэння попыту на гэтую прадукцыю, а значыць — страты бюджэту, — адзначыў Лукашэнка. — Прыватныя структуры за кошт разваротлівасці і за кошт не ведаю якіх фактараў (гэта вы мне скажаце, аж да хабару і ўзаконьвання нейкага хабару і надзялення яго статусам прэмій, бонусаў і іншага) занялі прыблізна 35% рынку, пры гэтым нядобрасумленна адціскаючы дзяржаўныя структуры, у тым ліку з дапамогай сеткавых структур». 

«Дыктат сетак недапушчальны, ён ужо наблізіўся да непрымальнага значэння», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Ён таксама звярнуў увагу на праблему несвоечасовых разлікаў за лікёра-гарэлачныя вырабы. «Як я ўжо сказаў, выціскаюцца дзяржпрадпрыемствы. З дзяржпрадпрыемстваў за рэалізацыю лікёра-гарэлачных вырабаў патрабуюць скідкі, часам да 40% кошту, і, як я казаў, устанаўліваюць незразумелыя бонусы і прэміі для гандлёвых сетак за кошт, натуральна, вытворцы», — сказаў Лукашэнка. 

Паводле яго слоў, кантрафактная прадукцыя з Расіі і іншых дзяржаў «задушыла краіну». «Хто перашкаджае ўраду абараніць уласны рынак?» — пацікавіўся Лукашэнка.

Ён таксама паведаміў, што спецыялісты прапаноўваюць увесці жорсткую адказнасць за пастаўкі ў Беларусь кантрафактнай прадукцыі, аж да канфіскацыі транспартных сродкаў, на якіх яна пастаўляецца. 

«Была пастаўленая задача — не дапускаць на ўнутраны рынак паступлення няякаснай прадукцыі, скараціць ценявы абарот алкагольных напояў. Гэта не толькі страта бюджэту, але ў першую чаргу пагроза здароўю і жыццю людзей», — заявіў Лукашэнка. 

Ён падкрэсліў, што алкагольная прадукцыя — гэта асаблівы падакцызны тавар, абарот якога ва ўсім свеце жорстка рэгулюецца дзяржавай. «Не выключэнне і наша краіна. Мы пастаянна трымаем на кантролі гэтую тэму. Увялі манаполію дзяржавы па ўсіх гэтых пытаннях. Так гэта ці не так — гэта першае пытанне, на якое трэба адказаць дакладчыкам», — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

Лукашэнка нагадаў, што 1 ліпеня гэтага года ён прыняў указ і дэкрэт аб увядзенні дадатковых мер па ўзмацненні дзяржрэгулявання ў сферы вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі.

Аднак у гэтай галіне ўсё яшчэ захоўваюцца негатыўныя тэндэнцыі: на фоне скарачэння айчыннай вытворчасці расце імпарт спіртнога і яго нелегальны абарот. 

«На жаль, урад паводзіць сябе вельмі нерашуча ў прыняцці мер па абароне ўнутранага рынку. Гэта нікуды не варта», — абурыўся Лукашэнка. Ён запатрабаваў ад міністра гандлю Валянціна Чаканава праінфармаваць аб сітуацыі ў галіне, падкрэсліўшы, што менавіта яму дадзеная ўся паўната ўлады па вырашэнні гэтых пытанняў.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць