Улада

Дзяржава не дае перасохнуць «Крыніцы»

Найбуйнейшы беларускі бровар атрымае дзяржпадтрымку ў выглядзе бюджэтнага займу ў памеры 62,4 млрд рублёў.

Найбуйнейшы беларускі бровар атрымае дзяржпадтрымку ў выглядзе бюджэтнага займу ў памеры 62,4 млрд рублёў(каля $30 млн).

Паводле гендырэктара ААТ «Крыніца» Рыгора Пяткевіча, бюджэтныя сродкі будуць накіраваныя на мадэрнізацыю вытворчасьці і захаваньне лідэрскіх пазыцыяў на піваварным рынку Беларусі. Па выніках мінулага году прадпрыемства прадэманстравала скарачэньне аб’ёмаў вытвочасьці піва на 8,1%, паведамляе газэта «Белорусы и рынок». Таму не ў апошнюю чаргу атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на павелічэньне магутнасьцяў да 24 млн дал піва. У абмен на датацыі ААТ «Крыніца» і ААТ «Берасьцейскае піва», пагадзіліся павялічыць статутныя фонды і перадаць акцыі дзяржаве (на сёньня дзярждоля ў гэтых прадпрыемствах складае 80 і 85% адпаведна).

У 2006 годзе А. Лукашэнка даручыў ураду распрацаваць умовы конкурсу інвэстыцыйных прапаноў, у тым ліку па ўваходжаньні замежных кампаній на беларускі піваварны рынак. Аднак ужо праз год загадаў згарнуць замежныя інвэстыцыі ў піваварную галіну. Свой загад прэзыдэнт падмацаваў думкай, што мадэрнізацыя піўзаводаў на сродкі дзяржавы дазволіць у будучыні пры неабходнасьці прадаць прадпрыемствы значна даражэй.

У Беларусі вытворчасьцю піва займаюцца 12 спэцыялізаваных арганізацый розных формаў уласнасьці, зь іх 6 буйных беларускіх кампаніяў выпускаюць амаль 97% ад усяго аб’му піва. Праграма разьвіцьця піваварнай галіны рэспублікі на 2006‑2010 гг прадугледжвае нарошчваньне вытворчых магутнасьцяў да 64,1 млн. дал да 2010 г., аб’ём выпуску піва — да 60 млн. дал.

Сямён Печанко, паводле «Белорусы и рынок»

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе7

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе7

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць