Улада

Самі з вусамі

А. Лукашэнка загадаў згарнуць замежныя інвэстыцыі ў піваварную галіну.

А. Лукашэнка загадаў згарнуць замежныя інвэстыцыі ў піваварную галіну.

На думку А.Лукашэнкі, у нас дастаткова ўласных сродкаў і магчымасьцяў.

Стратэгія далейшага разьвіцьця піваварнай галіны Беларусі стала нагодай для адмысловай нарады ў прэзыдэнта. А. Лукашэнка паставіў пытаньне: «Нам важна цяпер вызначыцца: прыцягваць замежныя кампаніі ў гэты выключна высокадаходны бізнэс або самім разьвіваць гэтую галіну». І тут жа дылему разьвязаў. «Якая дзяржава, маючы такі вялікі рынак, як у нас, незадаволены попыт, адмовіцца ад гэтага высокапрыбытковага бізнэсу? Дык чаму мы адмаўляемся і аддаём яго ў рукі замежным кампаніям? Не ўласным прыватным, а замежным? Чаму дзяржава хоча пайсьці з гэтага сэктару эканомікі? Для таго каб выйсьці на самы сучасны ўзровень, як, дапусцім, на ААТ «Крыніца», нам неабходна каля $125 млн. Усяго $125 млн. на мадэрнізацыю ўсяго сэктара, каб атрымаць піва, якое мы хочам!». Свае словы прэзыдэнт падмацаваў думкай, што мадэрнізацыя піўзаводаў на сродкі дзяржавы дазволіць у будучыні пры неабходнасьці прадаць прадпрыемствы значна даражэй. Аб’ём спажываньня піва сярод беларусаў узрастае штогод на 20%, што паводле Лукашэнкі, што сьведчыць пра вялікі патэнцыял нарошчваньня продажаў на ўнутраным рынку.

Як адзначае БелТА, урад прадставіў прэзыдэнту ў якасьці выйсьця з сытуацыі варыянт прыватызацыі піваварняў замежнымі кампаніямі, аднак «дыскусія, якая разгарнулася на нарадзе, паказала, што аргумэнты прыхільнікаў продажу вядучых прадпрыемстваў піваварнай галіны замежным інвэстарам аказаліся недастаткова важкімі і не выглядалі пераканаўча». Між іншым такі варыянт прадугледжваў шэраг умоваў, сярод якіх – захаваньне працоўных месцаў і спэцыялізацыі прадпрыемстваў, вытворчасьць піва з уласнай сыравіны ды нарошчваньне экспартнага патэнцыялу. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Мясьніковіч выказаўся, што пры неабходнасьці можна прыцягнуць у галіну замежныя інвэстыцыі і бяз зьмены формы ўласнасьці прадпрыемстваў.

Варта адзначыць, што яшчэ год таму Лукашэнка даручыў ураду распрацаваць умовы конкурсу інвэстыцыйных прапаноў, у тым ліку па ўваходжаньні замежных кампаній на беларускі піваварны рынак. Патэнцыйныя інвэстары адрэагавалі апэратыўна: напрыканцы мінулага году ВВН набыў за $18,5 млн. 30% акцый ААТ «Піўзавод «Аліварыя», і тэмпы росту гэтага бровару адразу сталі найвышэйшымі ў краіне. Тое самае і з бабруйскай кампаніяй «Сябар», утворанай пры ўдзеле Detroit Investment Ltd. Між тым тэмпы росту збыту прадукцыі «Крыніцы», куды заходнія інвэстары не прыйшлі, сёлета найніжэйшыя, калі не лічыць паміраючых дробных бровараў.

Справа ў тым, што заходнія бровары інвэстуюць ня толькі ў тэхналёгіі, але і ў маркетынг, у чым маюць немалы досьвед.

На сёньня свае паслугі беларускаму боку акрамя вышэйпамянёных кампаніяў прапанавалі Heineken, SABMiller i кампанія Group Soufflet. Апошняя цікавіцца магчымасьцю прыватызаваць «Белсолад», Heineken — разглядала магчымасьць укласьці сродкі ў ААТ «Берасьцейскае піва» ды «Лідзкае піва».

У Беларусі вытворчасьцю піва займаюцца 12 спэцыялізаваных арганізацый розных формаў уласнасьці, зь іх 6 буйных беларускіх кампаніяў выпускаюць амаль 97% ад усяго аб’му піва. Праграма разьвіцьця піваварнай галіны рэспублікі на 2006‑2010 гг прадугледжвае нарошчваньне вытворчых магутнасьцяў да 64,1 млн. дал да 2010 г. (у 2005 г. выпусьцілі 46,3 млн. дал), аб’ём выпуску піва – да 60 млн. дал (27,2 млн. дал у 2005 г.).

Каментары

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу18

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу18

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць