Усяго патроху11

У беларускай бульбы зьявiлiся канкурэнты

На радзiме гэтай гароднiны ў сёлетнi Год бульбы плянуецца вярнуць традыцыйны прадукт у кожную хату i вывесьцi на мiжнародны рынак.

У лiдэраў па спажываннi бульбы — беларусаў — з’явiлiся сур’ёзныя канкурэнты. На радзiме гэтай гароднiны ў сёлетнi Год бульбы плануецца вярнуць традыцыйны прадукт у кожную хату i вывесцi на мiжнародны рынак.

Радзiмай бульбы з’яўляецца Перу, дакладней Альтыплана — тэрыторыя сучасных Перу i Балiвii. Тысячагоддзямi бульба складала аснову рацыёну народаў Андаў. I па сённяшнi дзень у Перу каля 2800 вiдаў бульбы — больш, чым у любой iншай краiне. Наўрад цi якая гароднiна была прадметам такой страсцi i паэзii, як бульба. Карнавал, стракатыя касцюмы, традыцыйныя танцы i музыка — у гонар бульбы. I ўсё гэта пад воклiч «La papa es Peruana» — «Бульба — перуанка».

Як высветлiлася, далёка не ўсе пра гэта ведаюць. Мiнiстр сельскай гаспадаркi Перу Iзмаiл Вэнавiдэс расказаў: «Калi я прыехаў у ААН на абвяшчэнне 2008 года Мiжнародным годам бульбы, нейкi чалавек з Усходняй Еўропы, падаецца, з Украiны, сказаў мне, што нават не ўяўляў, што бульба родам з Перу. Я зразумеў, што час нагадаць пра наша месца».

Аднак, нягледзячы на традыцыю, спажыванне бульбы ў Перу скарацiлася напалову. Шмат хто з перуанцаў перайшоў на рыс i збожжа.

Сiтуацыя на сусветным рынку вяртае перуанцаў да iх спрадвечнай ежы: кошты на хлеб i зерне растуць, таму бульба застаецца самым даступным прадуктам харчавання. Так, кiлаграм хлеба з бульбы ў гэтай краiне каштуе 1,16 долара, а кiлаграм звычайнага хлеба — 1,84. Кiлаграм бульбы можна набыць за 0,23 долары.

Таму маркетолагi краiны робяць усё, каб вярнуць перуанцаў да таннага i традыцыйнага прадукту. Пры тым, што 80% збожжа iмпартуецца, вырошчванне бульбы зможа дапамагчы змагацца з галечай.

Перуанскi ўрад плануе вывесцi сваю бульбу i на мiжнародны рынак. Разнастайнасць колераў i форм, вiтамiны, амiнакiслоты — вось канкурэнтныя перавагi перуанскай бульбы ў параўнаннi з белай, якую можна знайсцi ў кожнай беларускай хаце.

Народная воля

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць