Усяго патроху22

Пародыя на «Дыснэйлэнд», створаная Бэнксі, прынесла £20 мільёнаў прыбытку

У ноч на 28 верасня зачыніўся часовы парк забаў Dismaland — праект знакамітага мастака Бэнксі, пабудаваны ў брытанскім мястэчку Уэстон-сьюпер-Мэр. Задуманы як сатыра на індустрыю забаў, ён прынёс эканоміцы рэгіёна £20 мільёнаў.

З моманту адкрыцця, з 22 жніўня, парк наведала каля 150 тысяч чалавек. Штодня ў продаж паступала 4000 квіткоў коштам £3. Такім чынам, змрочны Dismaland, які пазіцыянаваўся як сатыра на тэматычныя паркі і сучасную індустрыю забаў у цэлым, прынёс арганізатарам прыбытак каля £450 тысяч. Акрамя таго, па падліках Бі-Бі-Сі, яшчэ £20 млн дадатковых даходаў атрымалі прадпрымальнікі Уэстон-сьюпер-Мэр і яго ваколіц. «Гэта нашмат больш за нашыя першапачатковыя чаканні, — прызнаўся Бі-Бі-Сі прадстаўнік рэгіянальнага ўпраўлення па турызме Visit Somerset Джон Тэрнер. — І гэта прыклад таго, наколькі важную ролю можа граць турызм для эканомікі канкрэтнага рэгіёна».

Адзін з атракцыёнаў Dismaland

Больш за ўсё выйгралі ад з'яўлення Dismaland гатэлі і гестхаўсы Уэстон-сьюпер-Мэра. Звычайна ў верасні яны запоўненыя толькі напалову, але на працягу гэтых пяці тыдняў усе нумары ў гасцініцах горада былі забраніраваны. Па словах кіраўніка гарадской асацыяцыі гатэльераў Кіта Ферна, сёлета было прададзена на 50 тысяч начэй больш, чым у гэты ж перыяд мінулага года. Кожны госць траціў на гасцініцу ў сярэднім £150. Такім чынам, гатэльеры дадаткова зарабілі каля £7,5 млн. «Гэта выглядала фантастычна — да нас прыязджалі турысты з Мексікі, Тайланда, Кітая, Амерыкі», — распавядае Ферн.

Не засталіся ў страце і мясцовыя рэстаратары — кожны вечар амаль усе столікі ва ўстановах былі забраніраваны. Уладальнікі невялікіх участкаў зямлі адкрылі на час працы Dismaland часовыя паркоўкі і часцяком спаганялі за стаянку па £5 — суму, якая перавышае кошт уваходнага квітка. Удвая павялічылася і колькасць пасажыраў у цягніках, якія курсуюць паміж лонданскім вакзалам Падынгтан і Уэстон-сьюпер-Мэрам. Даходы ад продажу чыгуначных білетаў па гэтым кірунку склалі £4,5 млн.

Парк Dismaland, назва якога паходзіць ад ангельскага слова dismal («пануры, злавесны»), быў размешчаны на тэрыторыі закрытага яшчэ ў 2000 годзе парку «Трапікана». Па словах самога Бэнксі, ён прыязджаў у Уэстан кожнае лета да таго часу, пакуль яму не споўнілася 17 гадоў, таму і абраў для свайго праекта менавіта гэты горад.

У Dismaland былі выстаўленыя 10 работ самага Бэнксі, а таксама творы яшчэ 50 мастакоў, сярод якіх Майк Рос і Дэміен Херст: перакуленая карэта з мёртвай Папялушкай, замак прынцэсы, падобны на дом з прывідамі, смерць з касой у аўтамабілі на картынгу.

Прыцягнула ўвагу публікі і шоу закрыцця парку, на якім выступілі Blur, Pussy Riot і Кейт Темпест.

Ажыятаж вакол праекта ўзмацніў той факт, што ў Брытаніі Бэнксі не праводзіў ніякіх выстаў або акцый з 2009 года. Апошняй была выстава ў Брыстольскім гарадскім музеі пад назвай «Бэнксі супраць Музея Брыстоля». Па выніках года яна стала самай наведвальнай у краіне і прынесла гораду £10 млн дадатковага даходу.

Персанал Dismaland і не імкнуўся быць ветлівым з гасцямі

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка6

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

Палітвязня Наліўку падмануў палітвязень Абрамук — забраў падтрымку, якую той павінен быў атрымаць па вызваленні15

Магіла акадэміка Карскага ў Пецярбургу ўся зарасла баршчэўнікам ФОТАФАКТ15

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам8

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

У гульнях за зборную Кітая дэбютавала 18-гадовая баскетбалістка з фенаменальным ростам8

Стала вядома, колькі атрымаюць беларускія артысты за выступленне на начным канцэрце ў Брэсцкай крэпасці4

Лукашэнка зрабіў чатырох палкоўнікаў генераламі4

Беларус ідзе пешшу на футбол з Варшавы ў Чарнагорыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка6

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць